Грамадства55

Бандыяна па-беларуску

Справа «польскіх шпіёнаў» перададзеная ў суд.

У пятніцу, 13 ліпеня, беларускія СМІ са спасылкай на «Інтэрфакс» распаўсюдзілі інфармацыю пра раскрыцьцё ў Беларусі сеткі польскіх шпіёнаў зь пяці чалавек. Ні прозьвішчаў, ні даты затрыманьня не паведамлялася, што нарадзіла розныя вэрсіі наконт асобаў затрыманых: ад навучэнцаў праграмы Каліноўскага да сябраў не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў.

Матэрыял аб шпіёнах быў паказаны ў нядзельнай тэлепраграме «Контуры» на АНТ. Між іншым, ён ішоў у сярэдзіне праграмы пасьля сюжэтаў пра наведваньне Лукашэнкам Жлобіна, ягонага інтэрвію «Монд», матэрыяла пра падаткавае заканадаўства.

У інтэрвію карэспандэнту АНТ намесьнік старшыні КДБ Беларусі Валер Вягера расказаў пра раскрыцьцё сеткі польскіх шпіёнаў: чатырох грамадзянаў Беларусі і аднаго Расеі — ужо былых вайскоўцаў. Гэтыя людзі зьбіралі інфармацыю пра сумесную сыстэму супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі.

«Поўнасцю даказана шпіёнская дзейнасьць. Я хачу асабліва падкрэсьліць, што своечасовымі дзеяньнямі контарразьведкі ўрону абароназдольнасьці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі не дапушчана», — цытуе словы В. Вягеры інфармацыйная кампанія БелаПАН.

Фабула шпіёнскай кампаніі наступная. Аўтамабіль аднаго з затрыманых Валера Рускіна (Русскина) падчас яго ваяжу ў Польшчу спынілі польскія мытнікі: колькасьць алькаголю перавышала дазволеную ў пяць разоў. Сп‑ру Рускіну прапанавалі выбар: або дэпартацыя або праца на спэцслужбы. Сп. Рускін абраў другі варыянт і неўзабаве стварыў агентурную сетку з чатырох чалавек. Ён завербаваў начальніка разьведкі адной з зэнітна‑ракетных брыгадаў Беларусі Віктара Богдана, ваеннаслужачых радыётэхнічнай брыгады войск СПА Карнелюка і Пяткевіча, маёра ўзброеных сіл Расеі Юрэню.

Усе гэтыя асобы зьбіралі зьвесткі і фатаграфавалі аб’екты сумеснай супрацьракетнай абароны Беларусі і Расеі. Потым інфармацыя запісвалася на флэш‑карты ці іншыя носьбіты інфармацыі і ў розныя спосабы перадавалася на іншы бок мяжы. Напрыклад, як было сказана, перавозілася ў аўтамабілі, схаваная ў агнетушыцель.

Доказамі сталі відэаматэрыялы апэратыўных і сьледчых дзеяньняў, зь якіх ясна, што фігурантаў некаторы час «вялі». У дачыненьні да ўсіх фігурантаў сьледчым упраўленьнем КДБ заведзеныя крымінальныя справы на падставе арт. 356‑1 КК (здрада дзяржаве ў форме шпіянажу), што прадугледжвае ад 7 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Віктар Богдан быў затрыманы наўпрост на працоўным месцы, двое фігурантаў справы на вуліцы пры выхадзе з аўтамабіля. Сп. Юрэня павінен зьявіцца з павіннай у ФСБ Расеі.

Некаторыя затрыманьні прайшлі 5 студзеня: гэта бачна з тэлетэксту апэратыўнай здымкі. Між іншым, у гэты дзень быў арыштаваны беларуска‑расейскі шансанье Віктар Каліна.

Цяпер сьледзтва скончана, і справа перададзена ў суд.

***

Што стаіць за гэтымі затрыманьнямі? «Салідарнасьць» высунула тры вэрсіі. Першая: жаданьне насаліць Расеі, паколькі сярод затрыманых ёсьць грамадзянін суседняй краіны. Але гэтая вэрсія падаецца малаверагоднай, паколькі апошнім часам Беларусь робіць усё магчымае, каб атрымаць расейскі крэдыт, і няма сэнсу абвастраць дачыненьні з усходнім суседам.

Вэрсія другая: паказаць сябе перад Расеяй ў найлепшым сьвятле. Маўляў, беларускія спэцслужбы стаяць на варце абароны сумесных інтарэсаў двух краін.

Вэрсія трэцяя: жаданьне насаліць Польшчы і помста за Сяргея Моніча, затрыманага ў Літве ў лістападзе 2006 г. і якога потым экстрадзіравалі ў Польшчу.

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь заявіла, што амбасада ня будзе камэнтаваць інфармацыі пра шпіёнаў. Пра гэта БелаПАН заявіла прадстаўнік польскай дыпмісіі ў Мінску Моніка Садкоўска.

Тым часам маскоўскага карэспандэнта «Gazety Wyborczej» Вацлава Радзівіновіча беларускія памежнікі высадзілі з цягніка да Масквы і не дазволілі яму праехаць праз тэрыторыю Беларусі. У камэнтары Радыё Свабодзе сп‑р Радзівіновіч заявіў, што ягоныя дакумэнты ў парадку, але яму сказалі, што «беларуская дзяржава раіць яму ехаць у Расею альбо самалётам, альбо праз Украіну».

Як паведамілі БелаПАН у Вярхоўным судзе, крымінальная справа ў дачыненні да абвінавачаных ў шпіянажы грамадзян пакуль не паступала ні ў Беларускі ваенны суд, ні ў Ваенную калегію Вярхоўнага суда.

Паказаны па АНТ сюжэт пакідае ўражаньне тэатральнасьці. Валер Рускін пры канцы сюжэту ледзь патасна заяўляе, што памыліўся, раскаўся і гатовы панесьці жорсткае пакараньне згодна з законамі краіны. Ёсьць нейкая тэатральнасьць была ў затрыманьні на працоўным месцы сп. Богдана. Сюжэт АНТ сканчаецца тым, што Рускіна заводзяць у турэмную клетку ў залі суда. Але суд, здаецца, яшчэ не пачаўся.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу15

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ўжо быць — дык быць як маяк!» У Варшаве адбыўся канцэрт Максіма Знака

У анексаваным Крыме беларуса асудзілі за «шпіянаж»1

У Мінску аўто пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе. Ён памёр2

Буданаў: Украіна не аддасць Данбас3

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы34

«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі2

Колькасць палітвязняў рэзка скарацілася — амаль на 100 чалавек. За кошт чаго?1

Найлепшым фота года паводле World Press Photo стала ФОТА сям'і мігрантаў у ЗША, якую прымусова раздзяляюць10

Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу15

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць