Спорт66

Беларус стаў чэмпіёнам свету па хакеі сярод моладзі ў складзе зборнай ЗША

Зборная ЗША заваявала залатыя медалі чэмпіянату свету па хакеі сярод моладзі (узрост — да 20 гадоў), што скончыўся сёння ў расійскай Уфе.

У фінале амерыканцы 5 студзеня перамаглі зборную Швецыі 3:1 (0:0, 2:1, 1:0).

За зборную ЗША выступае цэнтрфорвард «Манрэаль Канадыенс» Алекс Гальчанюк
— сын вядомага беларускага хакеіста Аляксандра Гальчанюка. Алекс на гэтым чэмпіянаце закінуў дзве шайбы і зрабіў шэсць галявых перадачаў.

Алекс нарадзіўся ў 1994 г. у Мілуокі. За яго змагаліся і Расія, і ЗША. Беларуская федэрацыя, нягледзячы, што хлопец лета праводзіць у Мінску, ні разу, па ягоных словах, не звярнулася да яго з просьбай выступаць за айчынную каманду.

У інтэрв’ю Прессболу Алекс у мінулым годзе казаў:

«Мне ніхто не прапаноўваў гуляць за беларускую зборную. За ўвесь час я не размаўляў з ніводным з кіраўнікоў вашай федэрацыі. Прызнацца, такое стаўленне дзівіць. Усе ведаюць, што праводжу летам у Мінску па паўтара-два месяцы, але тым не менш ніхто не знайшоў час хоць бы выйсці на сувязь. Ну што ж, не трэба так не трэба. Тым жа расейцам я не адказаў адмовай, проста даў згоду амерыканцам. Ні з кім не раіўся — сам прымаў рашэнне гуляць за Беларусь… ой, за ЗША, вядома ж. Усё ж Амерыка — мая радзіма».

Каментары6

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс7

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка1

Ці павінны кавярні і рэстараны бясплатна наліваць наведвальнікам ваду?3

У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»6

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць