Грамадства11

Лябедзьку аштрафавалі на 300 тыс. рублёў за тое, што раздаваў прахожым улёткі

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька аштрафаваны на тры базавыя велічыні судом Савецкага раёна Мінска «за ўдзел у не санкцыянаваным Мінгарвыканкамам вулічным пікетаванні», у ходзе якога «раздаваў прахожым улёткі».

Як расказаў БелаПАН палітык, адпаведнае паведамленне аб рашэнні суда, прынятым 15 студзеня, ён атрымаў па пошце 22 студзеня. «Дарэчы, мяне самога забылі запрасіць на судовае пасяджэнне. Я б не адмовіў сабе ў задавальненні прысутнічаць на такім абсурдным працэсе, у ходзе якога ўстанаўліваецца, што любая раздача інфармацыйнага матэрыялу трапляе пад дзеянне Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях», — сказаў ён.

Лябедзька паведаміў, што пратакол аб учыненні адміністрацыйнага правапарушэння таксама быў складзены без яго прысутнасці.
«Інфармацыйныя матэрыялы, у тым ліку аб пазіцыі партыі ў дачыненні да дзяржаўнай прыватызацыі, раздавалі 19 снежня каля Камароўскага рынку ў Мінску. Ні я, ні іншыя актывісты АГП не былі затрыманы, хаця нас і здымаў на відэакамеру чалавек у цывільным. Толькі пазней мне прыслалі факс аб неабходнасці з’явіцца ў РАУС, але я таксама факсам паведаміў, што не змагу гэта зрабіць па хваробе», — расказаў ён.

У здарэнні Лябедзька бачыць пэўны пазітыўны момант.
«Відавочна, улады не жадаюць абмяркоўваць тэму прыватызацыі публічна, а таму гатовы ажыццяўляць любыя дзеянні, якія перашкаджаюць нашым кантактам з людзьмі. Значыць, мы правільна выбралі кірунак сваёй працы», — лічыць ён.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну20

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць