Як зрабіць бясплатны дадатак без рэкламы, якім зацікавіцца МЗС
У канцы мінулага года наша невялікая каманда, якая ўжо даўно займаецца мабільнымі плацяжамі ў Беларусі, вырашыла, што трэба развівацца і асвойваць рынак распрацоўкі ўласных прадуктаў пад iOS. Для гэтага была абраная ніша адукацыйных дадаткаў для дзяцей. Але падчас працы ў бібліятэцы мне на вочы трапілася кніга «Спадчына
Беларусі», якая так мне спадабалася, што я вырашыў, што яе павінныя ўбачыць людзі па ўсім свеце.
![]() |
Свет даволі цесны, і ў Facebook у мяне знайшлося некалькі агульных знаёмых з аўтарамі кнігі — імі аказаліся маладыя, але ўжо паспяховыя хлопцы з беларускага тэлебачання Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў. У вольны ад асноўнай працы час яны падарожнічалі па Беларусі і выпусцілі некалькі кніг пра яе, а «Спадчына Беларусі» апошнія тры гады застаецца самым паспяховым беларускім бэстсэлерам. У выніку перамоваў нам удалося заключыць кантракт на выданне гэтай кнігі для мабільных платформаў, і мы з энтузіязмам узяліся за працу.
![]() |
У працэсе нам спатрэбілася дадатковая інфармацыя, і я пачаў вывучаць сайт, дзе са здзіўленнем знайшоў цэлы раздзел з панарамамі. Яны былі зробленыя ў свой час на замову НАТ і шчасліва забыліся ў нетрах сайта, дзе іх амаль напэўна ніхто ніколі не бачыў. Вырашыўшы, што гэтая несправядлівасць таксама мусіць быць выпраўленая, мы ўступілі ў перамовы і ў выніку атрымалі ў распараджэнне зыходныя фатаграфіі панарамаў і права на іх некамерцыйнае выкарыстанне.
![]() |
Праз празмерныя патрабаванні падрадчыка, які збіраў фінальныя панарамы для НАТ, давялося купіць і асвоіць праграму Pano2VR. Рэч у тым, што на сайце выкарысталі ўжо сабраныя
Павінен сказаць, што сам я ўладальнік гуглафона, а менавіта Galaxy II, таму калі пад Новы год наш прадукт пачаў набываць фінальныя абрысы і панарамы на iPAD глядзеліся сапраўды цудоўна, я вырашыў, што будзе нядрэнна, калі яны апынуцца і ў маім ўласным тэлефоне, каб я мог з гонарам дэманстраваць іх падчас маіх падарожжаў. На жаль, калі я бываю за мяжой, спробы растлумачыць, адкуль я і дзе, уласна, знаходзіцца Беларусь, нячаста прыводзяць да поспеху. Усе ведаюць толькі «Рашу», «маскалёў», часам Нарыльск ці Сургут.
Нам здавалася, што задачка простая: запусціць панарамкі пад html 5 будзе проста, і мы лёгка можам заняцца гэтым, не маючы абсалютна ніякага досведу праграмавання пад Android. Аднак самыя першыя спробы вырашыць задачу наскокам разбіліся аб палітыку бяспекі ва ўбудаваным у Андроід браўзэры, які не хацеў запускаць лакальна размешчаныя файлы нармальна.
Давялося шукаць спецыяліста — балазе за гады працы ў IT сяброў і карысных кантактаў набралася нямала, ну і заадно тое, што задумвалася, як выраб для прыватнага тэлефона, было вырашана зрабіць паўнавартаснай праграмай. Для гэтага да праекта далучыўся выдатны дызайнер dfpoint. Праект здабыў назву Belarus Land.
![]() |
Вядома, на гэтым праблемы не скончыліся.
— калі праблемы з наладкамі бяспекі былі вырашаныя, аказалася, што ўбудаваны браўзэр не падтрымлівае webGL на дастатковым узроўні, каб запускаць зыходныя панарамы і не крэшыцца;
— якасныя панарамы з’ядалі шмат памяці, дадатак завісаў;
— давялося пісаць уласны рухавічок для адлюстравання панарам і хотспотаў на іх;
— дамагчыся плаўнай і зручнай навігацыі ўнутры панарамы аказалася не так проста і г.д. і да т.п.
![]() |
Усё гэта накладвалася на тое, што ва ўсіх удзельнікаў праекта была асноўная праца, вакол народ гуляў і весяліўся на
Акрамя таго, у студзені мы даведаліся, што адзін з мясцовых аператараў сотавай сувязі, кампанія velcom, праводзіць конкурс для
![]() |
Асабліва шмат дзідаў было зламана падчас выбару іконкі — ніжэй прадстаўленая яе эвалюцыя. У выніку спыніліся на старажытным сімвале жыцця, які сустракаецца ў беларускіх арнаментах.
Пасля публікацыі дадатку першым, як ні дзіўна, пра яго напісала вядучае апазіцыйнае
![]() |
Вынік:
Было выдаткавана больш за 150 гадзін на распрацоўку дадатку, ідэя якога з’явілася, у прынцыпе, выпадкова. Ніякай манетызацыі, уключаючы раздражняльную рэкламу, у дадатку не прадугледжана. Затое любы ўладальнік
![]() |
Спадзяемся, што нашая гісторыя натхніць кагосьці на стварэнне цікавых і карысных праграм, і не толькі дзеля грошай.
Паглядзець на дадатак можна ў Google Play. Ён бясплатны і без рэкламы.








Каментары