Грамадства33

Еўрадэпутат Мігальскі просіць Макея пра сустрэчу з Дашкевічам і Статкевічам

Дэпутат Еўрапарламента Марак Мігальскі, ініцыятар кампаніі салідарнасці з двума палітзняволенымі — лідарам міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Змітром Дашкевічам і экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам, звярнуўся да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з просьбай пра магчымасць сустрэцца з гэтымі палітыкамі ў месцах зняволення.
Пра гэта паведаміла памочнік еўрадэпутата Ганна Бяляс.

«З’яўляючыся намеснікам члена дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю, я вельмі ўважліва сачу за сітуацыяй вакол беларускіх палітычных зняволеных, — гаворыцца ў лісце Мігальскага на імя кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі. — Асабліва мяне непакоіць лёс кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча і лідара арганізацыі „Малады фронт“ Змітра Дашкевіча, якія цяпер адбываюць пакаранне ў беларускіх турмах закрытага тыпу».

Як адзначае еўрадэпутат, «у беларускіх і еўрапейскіх сродках масавай інфармацыі неаднаразова з’яўлялася інфармацыя аб тым, што гэтыя вязні праследуюцца па палітычных матывах з боку турэмнай адміністрацыі».
«Таксама, паводле матэрыялаў СМІ і паведамленняў беларускіх праваабаронцаў, на іх робіцца сур’ёзны націск, у тым ліку праз ізаляцыю ад навакольнага свету і ўтрыманне ў цяжкіх умовах», — гаворыцца ў лісце.

Мігальскі адзначыў, што «просьба аб спатканні з гэтымі зняволенымі прадыктаваная жаданнем асабіста праверыць паведамленні беларускіх праваабаронцаў і з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб праблемах, звязаных з іх фізічным і псіхічным станам, а таксама праверыць умовы, у якіх яны ўтрымліваюцца».

«У жніўні 2011 года мне было адмоўлена ў наведванні Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым аб прычынах забароны ўезду ў вашу краіну я не быў праінфармаваны, — нагадвае еўрадэпутат. — Я спадзяюся, што на гэты раз вы дазволіце мне наведаць Рэспубліку Беларусь і сустрэцца з вышэйназванымі палітычнымі зняволенымі ў месцах адбывання імі пакарання».

Марак Мігальскі ў кастрычніку мінулага года ініцыяваў акцыю салідарнасці са Статкевічам і Дашкевічам, кампанію «Свабода х 2». У межах кампаніі быў створаны спецыяльны сайт 2free.eu, на якім размешчана інфармацыя пра сітуацыю з гэтымі двума палітыкамі, а таксама пра дзеянні еўрадэпутата і акцыі, арганізаваныя офісам Мігальскага. На сайце размешчана таксама петыцыя да кіраўнікоў дзяржаў — членаў ЕС, каб яны нястомна нагадвалі пра тых беларускіх вязняў сумлення, якіх праследуюць, прыгнятаюць і з якімі жорстка абыходзяцца ў калоніях.

Нагадаем, цяпер Дашкевіч адбывае пакаранне ў турме № 1 у Гродне, Статкевіч — у турме № 4 у Магілёве.

Каментары3

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць