Культура11

Памёр Уладзімір Спірыдовіч — лідар мінскага гурта 1970-х «Арганаўты»

Ягоныя песні «Белое-крепкое», «Скажи, зачем открыта эта дверь», «В лагерях как на войне» спяваліся ў многіх менскіх дварах.

Адыходзіць туды, дзе сьвятыя маршуюць, першае пакаленьне тых, хто распачынаў рок-музыку ў Беларусі. Адыходзяць музыкі, чые песьні ніколі не гучалі па радыё, іх не паказвалі ў тэлебачаньні, аднак імёны тых музыкаў напрыканцы 60-х і пачатку 70-х ведалі, прынамсі ў Менску, усе, хто захапляўся новай на той час музыкай. Сёньня ўранку памёр Уладзімер Сьпірыдовіч, лідэр групы «Аргонавты»...

Я добра быў зь ім знаёмы, яшчэ з тых часоў, калі на ўласныя вушы пачуў, як ён амаль адзін у адзін сьпявае высокім, чыстым голасам славутую песьню «Massacusetts» групы «Bee Gees».
Час быў такі, што беларуская мова ў біт-музыцы (так тады называлі рок) амаль не прысутнічала: выканаўцы часьцей «здымалі» ангельскамоўныя арыгіналы, а калі і пісалі нешта сваё, дык на расейскай мове. Валодзя скончыў радыёфізыку, як музыка дэбютаваў у 1968 годзе ў складзе групы «Весёлыя лисы», а на самым пачатку 1970 году сабраў квартэт, якому даў назву «Аргонавты». Тады ж ён сам пачаў пісаць песьні, група здабыла 1 месца ў конкурсе менскага рок-фэсту 1971 году, але слухачам «Аргонавты» запомніліся перад усім дзякуючы выдатнаму голасу Сьпірыдовіча ды таму, што гэтая група ледзь ня першай у СССР стварыла праграму з удзелам камэрнага струннага аркестру.

Ягоныя песьні «Белое-крепкое», «Скажи, зачем открыта эта дверь», «В лагерях как на войне» сьпяваліся ў многіх менскіх дварах.

У 80-я гады Валодзя адышоў ад музыкі, вярнуўся да асноўнай спэцыяльнасьці, займаўся пытаньнямі гармоніі сьветабудовы ды ўплыву гукаў на разьвіцьцё расьлін. Аднак працягваў пісаць песьні на ўласныя вершы і на вершы вядомых паэтаў, сам іх запісваў у хатніх умовах і прэзэнтаваў запісы сябрам. Праўда, голас ягоны зьмяніўся непазнавальна. Дарэчы, гэтак сама рабіў і яшчэ адзін зь першапраходцаў беларускага року Яўген Канавалаў, які пакінуў гэты сьвет у красавіку 2011. Сымбалічна, што годам раней абодва яны сустрэліся на лецішчы Сьпірыдовіча пад Лепелем, куды Валодзя зьяжджаў ад гарадзкой мітусьні ледзь не на паўгода. І відэакамэра зафіксавала сустрэчу гэтых двух насамрэч творчых людзей — дзьвюх сапраўдных асобаў.

Апошні раз я бачыўся з Валодзем і чуў ягоныя расповеды пра рок-мінулае ўлетку 2012 году, калі з ініцыятывы Ўладзімера Кандрусевіча ў Астрашыцкім гарадку сабраліся некалькі чалавек зь ліку тых, хто распачынаў у Беларусі рок-гісторыю. Ім было што расказаць.

Некалькі гадоў таму пайшоў з жыцьця ягоны сын ад першага шлюбу з Аленай Сьпірыдовіч. А цяпер і сам арганаўт выправіўся ў сваё апошняе падарожжа.

Бывай, Сьпірык! Ты пакінуў сваё імя ў гісторыі...

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў15

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пацвердзіў, што асабіста прасіў кіраўніка ФІФА не дыскваліфікоўваць форварда зборнай ЗША перад 1/8 фіналу2

Бельгія з грукатам выбіла ЗША з чэмпіянату свету9

Англійскі паўабаронца на мундыялі ўмудрыўся атрымаць жоўтую картку і сур'ёзную траўму, нават не выйшаўшы на поле1

Іспанія выйшла ў чвэрцьфінал. Крышціяну Раналду і яго Партугалія ляцяць дахаты5

Генсак НАТА: Беларусь знаходзіцца пад велізарным уплывам Масквы17

Зяленскі: Лукашэнка зайшоў у казіно не ў той дзень33

У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны10

Губернатар Валагодскай вобласці спыніўся на трасе без бензіну. За гадзіну да таго ён заклікаў людзей не запасацца палівам3

Моцная залева затапіла шматпавярховік у Гродне. Вада лілася нават з разетак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў15

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць