У Мінску разгарэўся скандал пасля таго, як жыхары некалькіх дамоў беларускай сталіцы апублікавалі ў інтэрнэце інфармацыю аб тым, што мясцовыя камунальнікі жыўцом замуравалі ў падвалах катоў і котак, асуджаючы жывёл на галодную смерць.
Напрыклад, мінчанка Караліна піша: «У некалькіх дамах па вуліцы Сямёнава ў Мінску ЖЭС замураваў жыўцом у сутарэннях катоў, якія цяпер не могуць выйсці на вуліцу. Мы чуем, як яны крычаць ад голаду і смагі. … Мы толькі аднаго просім: каб быў выхад для жывёл, а то іх проста замуравалі».
Па словах жанчыны, дырэктар мясцовага ЖЭСа, з якім ёй удалося пагаварыць, адмовіўся вырашаць праблему, хоць ведае пра яе. «Нібыта тое ж самае на днях рабілі ў Серабранцы, а будуць рабіць ва ўсім горадзе».
У сваю чаргу, майстар ЖЭСа № 67 Аляксандр Юбкоў заявіў журналістам, што паспрабавалі разабрацца ў сітуацыі: «Яны не плацяць за гэтых катоў. Не плацяць падаткаў за іх, а хочуць, каб у падвале былі блохі».
Таксама майстар патлумачыў прычыны замуроўвання мінскіх сутарэнняў: «Пажарнікі і санэпідэмстанцыя ходзяць і даюць нам загады: калі вокны не будуць замкнёныя, праз іх будуць пролазіць у падвалы бамжы. Калі мы не будзем замуроўваць, то прыйдзе санэпідэмстанцыя, пажарныя, і выпішуць нам штраф. Санэпідэмстанцыя кажа: там бегаюць мышы, пацукі. А гэтыя каты іх не ловяць — яны укормленыя, як кабаны. Мяне б так кармілі!».
Каментары