Грамадства22

Часопісу «Arche» зноў адмовілі ў перарэгістрацыі

Міністэрства інфармацыі паўторна адхіліла просьбу часопіса перарэгістравацца з новым заснавальнікам, пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара «Arche-Пачатак» Алесь Пашкевіч.

Па яго словах, гэтым разам міністэрства не задаволіла сама працэдура падачы дакументаў, хаця яна цалкам паўтарала мінулую спробу.

«Я падаў дакументы 3 студзеня як адзін з заснавальнікаў арганізацыі (ТАА „Гайсак“), якая хоча ўзяць на сябе функцыю выдаўца часопіса, па даверанасці дырэктара, — кажа Алесь Пашкевіч. — Гэтаксама мы рабілі і мінулым разам, але тады прэтэнзіі выклікала мая кваліфікацыя як галоўнага рэдактара. Зараз мы заяўлялі на рэдактара іншага чалавека — Валерыя Булгакава. Дык цяпер у міністэрстве заяўляюць, што сама працэдура падачы дакументаў чамусьці там не адпавядае…»

Пакуль што адмова прагучала ў вуснай форме, але цягам тыдня Алесь Пашкевіч атрымае пісьмовы адказ, дзе спадзяецца ўбачыць дакладную фармулёўку падставаў для адмовы.

Нагадаем, што першы раз у перарэгістрацыі «Arche» адмовілі ў канцы мінулага года. У лістападзе журналісты, што працавалі над выданнем «Arche-Пачатак», накіравалі ў Мінінфарм просьбу зрабіць заснавальнікам і выдаўцом часопіса ТАА «Гайсак» і перарэгістраваць выданне.

У снежні часопісу адмовілі з-за неадпаведнасці заяўленага галоўнага рэдактара кваліфікацыйным патрабаванням. Маецца на ўвазе пяцігадовы стаж працы на кіраўнічых пасадах адпаведнага профілю.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць