Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2828

Этыёпы зь ніёбіем:)

А што будзе, калі дэпутаты задумаюцца пра формы загаднага ладу дзеясловаў "рахаваць" і "страхаваць"? Поўная абсцыса! :) Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Старшыня парлямэнцкай камісіі па адукацыі Уладзімер Здановіч даў інтэрвію "Звяздзе". Ня маючы сумневу ў неабходнасьці артаграфічнага закону, ён разам з тым крытычна ацэньвае некаторыя меркаваныя новаўвядзеньні.

Прамоўтэр новага закону разважае: "Мы прызвычаiлiся пiсаць "Юпiтэр". А нам прапануецца пiсаць "Юпiтар". I будзе нешта не зусiм добрае. Трэба будзе абмеркаваць гэтае пытанне. Асабiста я выступаю за напiсанне "Юпiтэр". Бо гэта астранамiчная назва, напiсанне ўжо ўкаранiлася ў практыку... Ды i некаторыя iмёны пры гэтым пацерпяць. Калi сёння мы пiшам i ўсе вымаўляюць "Пiтэр Пэн", то мы ж не павiнны пiсаць "Пiтар Пэн".

Бязьмежная заклапочанасьць "Пітарам" проста кранае. Гэты прыклад качуе ў дэпутата зь інтэрвію у інтэрвію. Уяўляю, якія жарсьці зашугаюць, калі Палата задумаецца пра напісаньне словаў "этыёп" ды "ніёбій":)

Калі ж сур'ёзна, дык круціцца дзіцячае пытаньне: а нашто ўвогуле гарод гарадзіць? Самі заварылі кашу з гэтым праектам — і самі ж цяпер ламаюць дзіды ў змаганьні зь нейкімі артаграфічнымі хімэрамі. Ды пакіньце ўсё як ёсьць, і галава балець ня будзе!

Дарэчы, сп.Здановіч кажа пра намер пайсьці на пэўны кампраміс. А менавіта: усталяваць пераходны пэрыяд цягам 3-5 гадоў, калі застанецца "магчымасць выкарыстання ў афiцыйных зносiнах грамадзян i ўстаноў як дзеючых зараз нормаў арфаграфii i пунктуацыi, так i новых нормаў, якiя Палата прадстаўнiкоў плануе прыняць у хуткiм часе".

Трэба разумець, што гаворка ідзе пра дзьве наркамаўкі — цяперашнюю і "мадэрнізаваную". Тарашкевіцу выкідаюць за борт паводле змаўчаньня.

Заўважце: прамоўтары новага закону старанна абыходзяць саму згадку пра гэты варыянт правапісу. Толькі глуха цьвердзяць пра "зьдзек над мовай". І гэтае абразьлівае азначэньне — усё, што заслужыў вялікі і каштоўны пласт айчыннай лінгвістыкі, створаны высілкамі Браніслава Тарашкевіча ды ягоных пасьлядоўнікаў? Можна ня быць адэптам гэтага варыянту, але ж ці можна ігнараваць яго культурную каштоўнасьць?

Аднак выглядае на тое, што само слова "тарашкевіца" для прамоўтэраў правапіснага закону стала табуяваным. Яно і зразумела. Бо адразу паўстае цень расстралянага навукоўца. На гэтым тле цяперашняе артаграфічнае шчыраваньне дэпутатаў спараджае змрочныя асацыяцыі.

P.S. Пераходны пэрыяд канчаткова ўсіх заблытае. Немцы ўжо наступілі на гэтыя граблі.

P.P.S. Калі пераводзіць пытаньне з палітычнай плашчыні ў навуковую, дык вось вам думка аўтарытэтнага філёляга Зьмітра Саўкі аб праблеме, адлюстраванай ў загалоўку гэтага постынгу:

"Пытанне арфаграфіі слоў эфіёп/эфіоп, ніёб-/ніоб- актыўна дыскутавалася яшчэ на Пражскай канферэнцыі для ўнармавання класічнага правапісу (1998), і было пастаноўлена не выводзіць гэтых слоў у выключэнні. Удзельнікаў канферэнцыі пераканала думка Сержука Сокалава-Воюша: вядома, што ў навучальнай літаратуры па беларускай мове ўвага вучняў акцэнтуецца не на правільных напісаннях, а на выключэннях з правілаў, таму як толькі гэтыя нізкачастотныя словы трапяць ва ўсе падручнікі і дапаможнікі ў якасці выключэнняў (эфіоп, ніоб-), то ў руках гарэзлівых вучняў тут жа ператворацца ў эфіёп, ніёб-. І тады ўжо ўсе, каму "пашчасціць" карыстацца "ўдасканаленымі" падручнікамі, звернуць увагу на пэўную пікантнасць гучання слоў-выключэнняў.

Не выводзяцца ж у выключэнні, не перайначваюцца "немілагучныя" для беларускага вуха: летапісцы, у місцы, формы загаднага ладу дзеясловаў рахаваць і страхаваць, матэматычны тэрмін абсцыса, назва індыйскага горада Срынагар, прозвішча Сракоўскі, імёны па бацьку Алегаўна і Людвігаўна".

Бачыце, колькі пікантнасьцяў! "Пітар" зь "Юпітарам" на гэтым тле — дзіцячы лепет! :)

Каментары28

Цяпер чытаюць

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Стане складаней атрымаць візу ў Латвію

Ва Украіне расследуюць справу злачыннай арганізацыі з удзелам дэпутатаў і высокапастаўленых асоб адміністрацыі прэзідэнта5

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі11

«Як беларус, бульбу вырошчваю». Як жыве Віталь Тысеў, які перажыў аперацыю на хрыбетніку2

Мядзведзь напаў на намётавы гарадок з турыстамі на Алтаі і разарваў дзяўчыну8

Telegram падаў заяўку на рэгістрацыю новага дамена .gram4

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»34

Беларус абакраў расійскага вайскоўца1

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць