Грамадства

У Нямеччыне затрымалі палітэмігранта Ігара Коктыша

Прозвішча намеснік старшыні «Саюза на карысць дэмакратыі ў Беларусі» было ўнесена ў спіс інтэрпола беларускім бокам.

Затрыманы ў Германіі намеснік старшыні «Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі» Ігар Коктыш чакае дакументы, якія пацвердзяць яго статус палітычнага ўцекача ў Польшчы. Актывіст быў затрыманы нямецкай паліцыяй, паколькі яго прозвішча было ўнесена ў спіс інтэрпола беларускім бокам.

Гэта ўжо традыцыйная практыка беларускіх уладаў — пераслед палітычных апанентаў паводле Крымінальнага кодэкса, — кажа старшыня звязу Анатоль Міхнавец:

— Гэта здараецца таму, што шмат актывістаў апазіцыі былі вымушаныя з’ехаць за мяжу, атрымалі палітычны прытулак, а ў Беларусі супраць іх былі сфабрыкаваныя справы. Беларусь выкарыстоўвае пагадненне паміж дзяржавамі аб барацьбе са злачыннасцю, каб вырашаць свае праблемы.

Ужо неаднакратна былі выпадкі затрыманняў у Польшчы: Зміцер Піменаў, Андрэй Пыжык, справа Андрэя Жукаўца, якая цягнецца, таксама Алесь Міхалевіч.
Беларускія ўлады робяць крымінальнымі злачынцамі тых, хто займаецца палітыкай, інфармацыя з просьбай пра іх затрыманне рассылаецца па свеце.

Супраць Ігара Коктыша ў Беларусі ў 2001 годзе была заведзена крымінальная справа. Сам Коктыш усе абвінавачванні аспрэчвае, адзначаючы пры гэтым, што крымінальны пераслед звязаны з яго актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. У лістападзе 2009 года «Міжнародная амністыя» прызнала Ігара Коктыша вязнем сумлення.

* * *

Ігар Коктыш быў зняты з цягніка Шчэцін-Берлін і затрыманы нямецкай паліцыяй па запыце беларускіх уладаў. Намеснік старшыні «Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі» Ігар Коктыш накіроўваўся ў Берлін па справах, звязаных з дзейнасцю арганізацыі, — паведаміў старшыня звязу Анатоль Міхнавец:

— Ігар Коктыш пры перасячэнні польска-нямецкай мяжы быў зняты з цягніка нямецкай паліцыяй пры праверцы дакументаў, на падставе таго, што ён знаходзіцца ў спісах Інтэрпола. Ёсць нейкая інфармацыя з Беларусі, і яны яго знялі з цягніка для высвятлення ўсіх абставін. Зараз, наколькі я ведаю, праваабаронцы і журналісты тэлефанавалі ў пастарунак, і сітуацыя змянілася да лепшага. Спадзяюся, яго хутка выпусцяць. Ён ужо кантактаваў з намі. Я спадзяюся, што Ігар даедзе ў Берлін ці вернецца ў Польшчу, і не будзе ніякага затрымання і ніякага пераследу. Бо, як вядома, у Беларусі супраць яго была сфабрыкавана справа.

У 2001 годзе ў Беларусі супраць Ігара Коктыша была пачата крымінальная справа. Сам Коктыш усе абвінавачванні беларускага боку аспрэчваў, адзначаючы, што яго крымінальны пераслед звязаны з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. У лістападзе 2009 года «Міжнародная амністыя» прызнала Ігара Коктыша вязнем сумлення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік40

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску знайшлі «цукеркі з дзяцінства». Праўда, выгляд іх падманлівы

Сабаку Сабаленкі не пусцяць на сёлетні Уімблдон2

Лідары краін G7 дамовіліся ўзмацніць ціск на Расію праз нафту і газ. Здаецца, ніхто не супраць2

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка20

Стала вядома, хто атрымаў жыллё ў «сакрэтным» доме пад Драздамі. Сярод іх — сілавік, які «вызначыўся» ў 2020 годзе5

Дактары з Украіны і Беларусі з цяжкасцю здаюць польскі медыцынскі экзамен. Праўда, палякі з замежным дыпломам спраўляюцца не лепш5

У Пастаўскім раёне 17‑гадовага кіроўцу затрымлівалі са стральбой

Зорную Іспанію ў матчы супраць сціплага Каба-Вэрдэ спыніў 40‑гадовы брамнік па мянушцы «Бабуля». Вось што пра яго вядома2

У праліве Ла-Манш рускі вайсковы карабель уступіў у канфлікт з брытанскай яхтай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік40

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць