Дасье

6. Уладзімір Макей

Міністр замежных справаў.

У публічную палітыку Уладзімір Макей увайшоў падчас выбараў 2001 года. Менавіта «дыпламат Макей» і «доктар Абельская» па Беларускім тэлебачанні агучвалі праграму Аляксандра Лукашэнкі.
Думаецца, на іх месцы хацелі быць многія. Потым Макею было даручана «выхаванне» Віктара Лукашэнкі, навучыць яго працы ў Адміністрацыі.

Макей — разведчык, адзін з нямногіх лукашэнкаўцаў, хто добра валодае англійскай і нямецкай мовамі.

З імём Макея звязвалі адлігу 2008—2010. Але той самы Макей у 2012 гразіў, што «ад апазіцыі каменя на камені не застанецца» ў выпадку ўвядзення санкцый Еўрасаюза.

Па сваёй пасадзе міністр замежных справаў у гэтай сістэме адказвае за адносіны з Захадам, а не з Расіяй. Аднак уплыў Макея большы, чым ягоныя абавязкі. Гэта тлумачаць як тым фактам, што ён доўгія гады расстаўляў кадры розных узроўняў як кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, так і ягоным інтэлектам.

***

Цытата: «Беларусь гатовая да эвалюцыі і мадэрнізацыі».

Самы разгар «лібералізацыі», лістапад 2009.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1958 у вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёна. Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моваў (1980), служыў у савецкай разведцы (1980—1992), палкоўнік запасу. Перавучваўся ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі (1992—1993). У 1993—2000 знаходзіўся на дыпламатычнай службе. У 2000—2008 гадах працаваў памочнікам прэзідэнта. Ад 2008 да 2012 займаў пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ад жніўня 2012 — міністр замежных справаў. Уключаны ў спіс невыязных на тэрыторыю ЕС. Жанаты другім шлюбам. Мае дзяцей ад абодвух шлюбаў. Другая жонка — актрыса і тэлевядучая.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць