Меркаванні5959

«Чым пакістанцы ў Беларусі адрозніваюцца ад беларусаў у Польшчы?»

Стваральнік «Чыстага кіта» Іван Шыла салідарызаваўся з пакістанскімі мігрантамі.

Архіўнае фота: мігранты ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, 2021 год. AP Photo/Hussein Ibrahim

«Ведаю двух беларусаў, мужчын, па 35 гадоў, якія жывуць у здымных кватэрах з некалькімі такімі ж беларусамі, працуюць на будоўлі ці Еўрарадыё, ведаюць некалькі слоў на польскай — але яны асаблівыя мігранты, амаль палякі, а будаўнік з Пакістана ў Беларусі — гэта фу, гэта кепскія гены»,

— з жорсткім сарказмам прыпячатаў у твітары прадпрымальнік Іван Шыла.

Гэтаму папярэднічала яго прынцыповая дыскусія з кінакрытыкам і журналістам Тарасам Тарналіцкім — на тэму, якая выклікала на мінулым тыдні бурлівую палеміку. У спрэчку бізнэсоўца з радыйнікам прыйшлі са сваімі меркаваннямі і людзі знутры Беларусі.

«Спачатку вы не цікавіцеся палітыкай. Потым цалкам ігнаруеце выбары. І нарэшце да вас у краіну прысылаюць 150 тысяч пакістанцаў. А што здарылася, га?» — іранізаваў у сваім пасце Тарналіцкі.

«Чым пакістанцы прынцыпова розняцца ад беларусаў у Польшчы?» — адказаў Шыла.

«Напэўна, тым, што беларусы ў Польшчы — гэта палітычная эміграцыя, а пакістанцы ў Беларусі — гэта эканамічная, заахвочаная і праспансараваная з абодвух бакоў працоўная эміграцыя (ці перасяленне)», — парыраваў Тарналіцкі.

«Беларусы ў Польшчы і пакістанцы ў Беларусі — па сутнасці дзве катэгорыі легальных мігрантаў. Чым дрэнная легальная міграцыя?» — працягваў Шыла.

«Тым, што вы чамусьці ігнаруеце палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя ўмовы, у якіх гэтая «легальная» (тэрмін даволі спрэчны ў абодвух выпадках) эміграцыя адбываецца», — кажа Тарналіцкі.

«Легальныя мігранты ў Беларусь — гэта кепска? Наша трагедыя як нацыі ў тым, што нас мала і мы бедныя: кінакрытык у нас — Тарналіцкі, музычны крытык — Чарнуха, а Шыла запісвае (запісваў, дзякуй богу) палітычныя падкасты. Любыя новыя людзі (легальныя мігранты) — гэта добра», — такая пазіцыя Шылы.

«Мы не ведаем, на якіх умовах усе гэтыя людзі будуць працаваць і жыць. Ці будуць іх замацоўваць на месцах па размеркаванні? Ці пабудуюць для іх дадатковае жытло ці адчыняць праграму іпатэкі? Як будзе выглядаць інтэграцыя пераважна англамоўных пакістанцаў у рускамоўнае грамадства», — настойваў Тарналіцкі.

«Паўтару пытанне: у чым прынцыповае адрозненне і што дае вам права ставіць сябе вышэй за іх? Колер скуры? Ваша ламаная польская? Ваша магчымасць здымаць кватэру на трох у Варшаве? — атакаваў Шыла. — Легальныя мігранты шукаюць лепшага жыцця. Легальныя мігранты — гэта добра для любой эканомікі (альбо, як мінімум, не шкодзіць ёй). Больш англамоўных у Беларусі — гэта цуд. Больш кантактаў з іншай культурай — гэта штуршок для нацыянальнай, праверка нашых падмуркаў. Але галоўнае — гэта больш беларусаў і дабрабыту».

Іван Шыла. Фота з сацыяльных сетак

«У вас пазіцыя як у БССРаўскіх партапаратчыкаў пры канцы існавання СССР — культурны складнік не цікавы, галоўнае прагматызм і эканамічная выгада па кіраванні тэрыторыяй. З такім падыходам дзіўна, што вы яшчэ не топіце за абноўлены ўрад пад кіраўніцтвам Турчына», — абвінаваціў прадпрымальніка кінакрытык.

«Што дае табе права лічыць сябе лепшым за пакістанца?» — падтрымаў Шылу каментатар Фердынанд.

«А таму што ў мяне была магчымасць легалізацыі ў гэтай краіне па праве гістарычнага мінулага маёй сям'і, якая жыла ў Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Таму можа засунуць свае параўнанні ў вядомае месца», — пратэставаў Тарналіцкі.

«А змяняльная ўлада праблему дэпапуляцыі рашала б неяк інакш?» — заўважыў каментатар Вова Лу.

«Тарас, ты як з'ехаў, хутка, я бачу, страціў сувязь з рэальнасцю. Белае паліто табе часам не душыць?» і «Алё, гаража, у Беларусі няма выбараў — ёсць фальсіфікацыі» — гэта ў дыскусію прыйшлі каментатары, якія глядзяць на сітуацыю вачыма людзей знутры краіны.

Тарас Тарналіцкі. Фота з сацыяльных сетак

Тэма прывозу пакістанцаў у Беларусь узнікла пасля заяваў Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ера Пакістана Шарыфа па выніках візіту апошняга ў Беларусь.

Яна выклікала сярод беларусаў бурныя абмеркаванні. Людзі баяцца, што мігранты адбяруць у іх працоўныя месцы і прывядуць да зніжэння і без таго найніжэйшых у Еўропе заробкаў. Каменты можна пачытаць у тыктоку тут (пост сабраў 43 тысячы лайкаў):

І тут (30 тысяч лайкаў):

Лукашэнкаўцы заўважылі абурэнне і змушаныя былі падключыць прапагандыстаў. Рыгор Азаронак заявіў пра страхі згвалтавання: «яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». А Ігар Тур патлумачыў неабходнасць прывозу работнікаў з Пакістана патрэбай стварыць канкурэнцыю на рынку працы: Што значыць прыезд 150 тысяч мігрантаў з Пакістана ў Беларусь: погляд Ігара Тура.

У той жа час нехта стварыў правакатыўную суполку Dolgb, каб выяўляць сярод моладзі радыкальных праціўнікаў прывозу мігрантаў.

А вы як ацэньваеце погляды на праблему, выказаныя Іванам Шылам і Тарасам Тарналіцкім?

Каментары59

  • Пакістанцы
    22.04.2025
    Шыла у́ сваім кіце абыходзіцца з людьзмі (палітычнымі беларусамі і украінцамі) як з жывёламі, а пакістанцау́ абараняе. Падвойныя стандарты і жаданне у́сім паказаць сваё белае пальто
  • Брэст
    22.04.2025
    І Шыла мае рацыю, хоць яго пазіцыя і не папулярная сярод звычайных людзей
  • Поцык
    22.04.2025
    Такие как Шило - космополиты без чести и совести, которым Родина - там, где их хорошо кормят. Видимо, он настолько ненавидит Беларусь, что хочет её уничтожения.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі2

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Індыі разбіўся пасажырскі самалёт. На борце былі 242 чалавекі

Зоаабаронцы напісалі заяву на гаспадара дома, на канапе якога памёр лось17

«Кожны раз даказваю, што я чалавек». Сям'я беларусаў з польскімі каранямі чатыры гады спрабуе атрымаць ДНЖ у Польшчы13

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком7

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё26

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек8

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі2

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць