Грамадства2020

У Беларусі распаўсюджваецца правакатыўная суполка Dolgb у адказ на «прыезд 150 тысяч пакістанцаў». Што за яна?

Хто стаіць за ініцыятывай — незразумела.

Эмблема суполкі

Што такое DOLGB?

У допісах у тыктоку і іншых сацыяльных сацсетках нехта спрабуе піярыць суполку DOLGB — «доўг адстаяць асобу грамадзянаў Беларусі». Яна створаная 19 красавіка, але актыўна піярыцца ў апошнія два дні. За гэты час яна набрала ўсяго каля 100 падпісантаў у тэлеграме, але невядомыя людзі раскідваюць спасылку на яе па многіх чатах.

Ініцыятыва з'явілася ў сувязі з магчымым прыездам 150 тысяч пакістанскіх мігрантаў у Беларусь. Мэта DOLGB заяўленая абстрактная — зберагчы беларусаў, а асабліва беларускіх жанчын «ад непавагі за знешні выгляд або традыцыі», а таксама «абараніць інтарэсы беларусаў законнымі шляхамі».

У суполцы распаўсюджваюцца нічым не пацверджаныя звесткі пра тое, што пакістанцы ўжо пачалі масава прыбываць у Беларусь. Пры гэтым аніякіх тлумачэнняў таго, якім менавіта чынам яны адрозніваюць грамадзян шматмоўнага і шматкультурнага Пакістана ад грамадзян іншых краінаў, не прыводзіцца.

Суполка пазіцыянуе сябе як «рух». Для ўступлення трэба даслаць імя, узрост, вобласць, пол і згадзіцца з правіламі руху. Таксама ад імя «руха» была створаная сетка малалікіх чатаў.

Хто можа стаяць за суполкай?

Адразу, вядома, можна дапусціць руку беларускіх ці іншых спецслужбаў. Але цалкам імаверна, што гэта не так.

Па-першае, у самой суполцы не збіраюцца аніякія асабістыя звесткі. І нават для ўступлення ў «рух» не трэба даваць пра сябе асабістых звестак, якія б дазволілі адназначна вас ідэнтыфікаваць. Бот зроблены на староннім сервісе. Спецслужбы звычайна дзейнічаюць больш радыкальна, збіраючы такія звесткі, якія дазволяць адназначна здэананімізаваць карыстальнікаў.

Па-другое, суполка створаная з абрывістых і хаатычных паведамленняў, якія чаргуюцца з шматслоўнымі і такімі ж хаатычнымі разважаннямі. Гэта дазваляе дапусціць, што чалавек, які стварыў суполку, піша гэта ўсё абсалютна шчыра.

Такім чынам, гэты выпадак больш нагадвае выпадак з ПВК «Родан» — школьнікі і маладыя людзі яднаюцца вакол нейкай папулярнай і хайповай цяпер тэмы.

Імаверна, яны сапраўды занепакоеныя прыездам вялікай колькасці іншаземцаў, асабліва ў сітуацыі, калі аніякага ўцямнага тлумачэння таго, як гэта будзе рэалізавана, ад уладаў не паступае.

Пакуль па гэтай тэме працуюць толькі прапагандысты, але атрымліваецца, здаецца, так сабе. У тэму ўключыліся і сілавікі, якія абяцаюць рэпрэсіі тым, хто няправільна каментуе падзеі.

Цалкам магчыма, што стваральнікаў суполкі чакаюць рэпрэсіі ад беларускіх сілавікоў гэтак жа, як гэта было са стваральнікамі суполак ПВК «Рэдан».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • Абу
    22.04.2025
    Зноў шыльды перарабляць - урду да кітайскай дадаваць.
  • даведка
    22.04.2025
    Пакистанцев (и не только) уже полно даже в самых отдалённых уголках Беларуси.
  • .
    22.04.2025
    > "Спецслужбы звычайна дзейнічаюць больш радыкальна, збіраючы такія звесткі, якія дазволяць адназначна здэананімізаваць карыстальнікаў."

    Як мінімум, у многіх людзей акаўнт тэлеграм ніяк не абаронены, з імем, нумарам тэлефону, фатаграфіямі. Калі ён стары, створаны да 2021 г., то верагодна даўно дэананімізаваны праз кантактныя кнігі тых, каго затрымлівалі.
    А даныя для бота "імя, узрост, вобласць, пол" дадаткова дапамогуць пацвердзіць ідэнтыфікацыю.

    Ім жа не патрэбна ўсіх злавіць, ім дастаткова некаторых, каб прыгасіць хвалю і адсправаздачыцца аб "выкрыцці".

    Так што не сцвярджаю, што менавіта гэты канал - ад карнікаў, але ў цалкам падобных умовах небяспека будзе.

Цяпер чытаюць

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС27

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў59

«Думала, гэта расійскія рублі». Беларусаў абурыла цана лячэння сабакі5

«Убачыла ў Польшчы Conte — шакавала цана». Беларусы расказалі, што вязуць з Польшчы, а што — назад3

Швейцарскі ледавік аддаў целы альпіністаў, якія загінулі 34 гады таму2

Аператар Life мяняе тарыфы: што зменіцца з верасня2

Камандзір роты сам паехаў на пікапе пад агнём, каб выратаваць цяжкапараненых байцоў. Ён стаў Героем Украіны10

«Альбо супрацоўніцтва, альбо ШІЗА і новая справа». Марфа Рабкова і Наста Лойка — пра ціск, страх і змены ў калоніі6

Беларускі крымінальнік з забаронай на ўезд у Расію ламануўся на фронт. Але на мяжы яго арыштавалі і зноў пасадзілі3

Трамп пацвердзіў планы сустрэцца з Кім Чэн Ынам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС27

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць