У Браславе жыве сям’я Селехаў – гадавальнікаў ваўкоў. Ваўкамі займаюцца пераважна дзеці і маці, Алена Селех.
Яна намагаецца выхоўваць дзяцей як мага бліжэй да натуры. Сям’я купаецца ў возеры цэлы год, калі цёпла, ходзяць басанож і харчуюцца тым, што вырошчваюць у гародзе.
Селехі падбіраюць асірацелых ваўчанят, бо паляўнічыя зрэдку звяртаюць на шчанят увагу пасля забойства дарослых.Пасля – паказваюць іх гасцям, каб давесці, што і дзікі драпежнік здольны на неверагодную ўдзячнасць.
«Мы намагаемся зразумець гэтых жывёлінаў, зразумець іхную логіку паводзінаў. І чым даўжэй мы з імі знаёмыя, тым мацней яны нас здзіўляюць. Адкрываюць такія бакі сваіх паводзінаў, свайго інтэлекту, памяці, з якімі мы не сустракалі ні ў якай літаратуры», – дзеліцца Алена Селех.
Гадавальнікі ваўкоў упэўненыя, што гэтыя жывёліны – не толькі зграя бязлітасных драпежнікаў. Яны ўмеюць аддзячыць і паказаць зусім іншы бок сваёй натуры – добры, мяккі ды паслухмяны.
Гледзячы на тое, як дзеці торгаюцца з вялікімі драпежнікамі ў снезе і катаюцца на іх, цяжка не згадзіцца са спадарыняю Аленай. Да цікаўных гасцей ваўкі ставяцца спакойна, але гэткага панібрацтва, як са сваймі ратавальнікамі, не дазваляюць.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары