Эканоміка1515

Не даражэй за 25 тыс. еўра: Лукашэнка ўвёў абмежаванні на набыццё службовых легкавых аўто

Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка падпісаў указ № 119 «Аб упарадкаваннi набыцця службовых легкавых аўтамабіляў».

«У мэтах рацыянальнага выкарыстання сродкаў, захавання плацежнай дысцыпліны нормамі ўказа ўстанаўліваюцца абмежаванні на набыццё службовых легкавых аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць, а таксама абмежаванне па яго кошце».

Кошт службовага легкавога аўтамабіля, набытага дзяржаўнымі органамі, дзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі, гаспадарчымі таварыствамі, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці РБ і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама сельскагаспадарчымі арганізацыямі з доляй дзяржавы ў статутным фондзе, не павінна перавышаць суму,

эквівалентную 25 тыс. еўра з улікам мытных плацяжоў,
калі іншае не ўстаноўлена прэзідэнтам Беларусі.

За перавышэнне ўстаноўленага заканадаўствам кошту набытага службовага легкавога аўтамабіля, а таксама за яго набыццё пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці прадугледжваецца накладанне на кіраўніка дзяржоргана або юрыдычнай асобы штрафу ў памеры ад 600 да 1 000 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае Br100 тыс.), паведамляе БелТА.

Нагадаем, што раней неаднаразова з’яўлялася інфармацыя пра набыццё чыноўнікамі і рознымі службамі аўтамабіляў коштам па некалькі дзясяткаў тысяч даляраў.

У прыватнасці, паведамлялася, што Ельскі райвыканкам збіраўся набыць аўтамабіль коштам 600 млн рублёў (70 тыс. даляраў).

Каментары15

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу15

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы паведамілі пра знішчэнне 12 афіцэраў ФСБ у Данецку4

«Самараспусціцца?» Арцём Брухан адказвае на крытыку ў бок Каардынацыйнай рады17

Беларусам хочуць абмежаваць колькасць банкаўскіх картак на чалавека1

«Калі ўжо быць — дык быць як маяк!» У Варшаве адбыўся канцэрт Максіма Знака

У анексаваным Крыме беларуса асудзілі за «шпіянаж»1

У Мінску аўто пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе. Ён памёр2

Буданаў: Украіна не аддасць Данбас3

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы34

«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу15

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць