Культура3939

Саліст Litesound: «Гэта проста беззаконне сілавых структур!»

Удзельнік гурту Litesound Уладзімір Каракін распавёў пра тое, як іх з братам затрымалі каля рэзідэнцыі Лукашэнкі, у раёне Заслаўскага вадасховішча.

Нагадаем, удзельнікі гурту Litesound браты Уладзімір і Дзмітрый Каракіны 12 сакавіка шукалі ў лесе месца для здымак новага кліпа, калі іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Па словах Уладзіміра Каракіна, лес у раёне Заслаўскага вадасховішча яны выбралі не выпадкова:

— Мы жывем непадалёк. Ведаем, што прыгожыя дарогі знаходзяцца ў тых месцах…

Музыкі і выказаць здагадку не маглі, што тут знаходзіцца рэзідэнцыя Лукашэнкі.

— Там быў знак «Цагліна», які не распаўсюджваецца на пешаходаў. У Беларусі тысячы такіх знакаў! — кажа Уладзімір Каракін.

Калі ўдзельнікі гурту Litesound зайшлі ўглыб лесу, яны ўбачылі высокі плот і калючы дрот.

— Мы спыніліся за 150 метраў ад гэтага плота і пачалі глядзець па карце, што там знаходзіцца, — згадвае музыка.

— У гэты час нас паклікаў ахоўнік, які стаяў на вышцы. Ён папрасіў нас падысці і сказаў, што сюды ўжо едзе машына ўнутранай аховы.

Праз некалькі хвілін на месца пад’ехалі два аўтамабілі, адзін з якіх — міліцэйскі. У другой машыне знаходзіліся людзі ў цывільным, якія аддавалі ўказанні міліцыянтам.

— Гэтыя людзі не прадставіліся, — адзначыў Уладзімір Каракін. — Нам сказалі аддаць мабільныя тэлефоны. Потым яшчэ пад’ехалі людзі… Мы патлумачылі, хто мы і што выбіраем месца для здымак кліпа. Але было відаць, што нам не вераць.

Сілавікі абшукалі машыну музыкаў, знайшлі там відэакамеру, доўга яе глядзелі, хоць там, па словах Каракіна, нічога не было.

— Пры гэтым нам не давалі патэлефанаваць бацькам, якія хваляваліся. Мы з імі дамовіліся сустрэцца ў тых месцах… Дзіма літаральна маліў гэтых людзей даць патэлефанаваць!

Як распавёў Уладзімір Каракін, сілу да іх ужылі толькі адзін раз — калі забіралі тэлефоны.

— У Дзімы выхапілі мабільнік, заламалі яму рукі. Ён паспеў крыкнуць, што з намі адбываецца. Пасля гэтага мы яшчэ каля гадзіны прабылі на марозе, чакалі прыбыцця нейкага спецыяліста. Нам абсалютна не тлумачылі, што адбываецца. Цудам на гэтай лясной дарозе нас знайшлі бацькі.

Пасля іх з’яўлення паводзіны супрацоўнікаў міліцыі змяніліся. Нам ужо не трэба было чакаць незразумелага спецыяліста, і мы адразу паехалі ў аддзяленне міліцыі.
Правялі там гадзіны тры. Нас апытаў чалавек у цывільным, які не прадставіўся. Да дзесяці вечара мы былі на волі. Пратаколы на нас не складалі.

Уладзімір Каракін абураны тым, што адбылося:

— Гэта проста беззаконне сілавых структур! Падстаў нас затрымліваць не было.

Крыўдна, што згубілі дзень. Дарэчы, намі займаліся начальнікі. Па-мойму, у краіне хапае сапраўдных праблем…
Людзі атрымліваюць заробак за тое, што займаюцца сур’ёзнай справай, а замест гэтага яны затрымлівалі нас у лесе.
Я ўжо не кажу, колькі было выдаткавана на бензін. І гэта ўсё на нашы падаткі!

Каментары39

Цяпер чытаюць

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага28

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

Дыджэі гралі проста з фуры. Вось як прайшла гучная вечарынка каля Нацыянальнай бібліятэкі2

КНДР зарабіла дзясяткі мільярдаў даляраў на вайне Расіі супраць Украіны4

DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння6

У Мінску жорстка пакаралі забойцаў кіргізскага крымінальнага аўтарытэта

Загінула 18‑гадовая Кацярына Садоўская, дачка маладзечанскай актывісткі Алесі Садоўскай6

Расійскім ударам пад Кіевам забіла бабулю, дзеда і трохгадовага ўнука

На мінскім пляжы за крадзяжы затрымалі юных «фокуснікаў»1

Закаханы ў беларускую мову матэматык і святар, які вывучыў англійскую па дэтэктывах Агаты Крысці. 100 гадоў Аляксандру Надсану6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага28

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць