Вайна

Расійскім ударам пад Кіевам забіла бабулю, дзеда і трохгадовага ўнука

Яшчэ чатыры чалавекі параненыя.

«Сёння ўначы ўдарамі дронаў Расія забіла трох чалавек у Пухаўцы на Кіеўшчыне: дзядулю, бабулю і іх унука. Усяго тры гады было хлопчыку. Яшчэ чацвёра шпіталізаваныя: бацька дзіцяці, яго 15‑гадовы брат і сусед, які прыйшоў на дапамогу сям’і і быў паранены падчас паўторнага ўдару. У пацярпелых — тэрмічныя апёкі, аскепкавыя раненні. Мае спачуванні. Гэта быў звычайны жылы дом. Не маглі гэтага не ведаць расіяне», — напісаў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале. 

Таксама быў удар шасцю балістычнымі ракетамі па грамадзянскай інфраструктуры ў Кіеве. На гэты момант вядома пра аднаго загінулага чалавека. Мае спачуванні родным і блізкім. Таксама пад абстрэлам знаходзіліся Данеччына, Харкаўшчына, Сумшчына, Днепрапятроўшчына, Запарожжа, Адэччына, Херсоншчына, Мікалаеўшчына, Чарнігаўшчына і Палтаўшчына.

«Еўропа, Амерыка, Украіна даўно хочуць спыніць гэтую расійскую вайну. Не хоча толькі Пуцін і з усіх сіл чапляецца за сваю балістыку і дроны, каб працягваць ваяваць. Трэба больш ціску. Новыя санкцыі, якія не дазволяць вырабляць гэтую балістыку. І абавязкова трэба больш абароны для нашых людзей», — дадаў Уладзімір Зяленскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць