Грамадства11

Затрымалі актывістаў, якія запрашалі адзначаць Дзень Волі ў Віцебску

У Кастрычніцкі РАУС Віцебска забралі актывістаў партыі БНФ — цяперашняга старшыню абласной арганізацыі Леаніда Аўтухова і былога кіраўніка гэтай структуры Кастуся Смолікава. У гандлёвым цэнтры «Эвіком» яны раздавалі ўлёткі з запрашэннем на мітынг 25 сакавіка.

Паводле Леаніда Аўтухова, правесці імпрэзу ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў яны вырашылі ў любым выпадку — нават калі не будзе дазволу раённых уладаў:

«Адказу на маю заяўку мне так і не даслалі. Але я лічу, што трэба праводзіць імпрэзу незалежна ад вэрдыкту адміністрацыі Чыгуначнага раёну. Мы — зарэгістраваная партыя, маем права на выказваньне сваёй пазыцыі. Гэта патлумачылі і ахове "Эвікома", і міліцыянтам».

На 25 сакавіка ў Віцебску замаўлялі два мітынгі.
Адзін — ад імя актывістаў партыі БНФ, другі — з ініцыятывы кіраўніка абласной структуры руху «За свабоду» Хрыстафора Жаляпава і сацыял-дэмакрата Аляксея Гаўруцікава, аднапартыйца Мікалая Статкевіча. Спадары Жаляпаў і Гаўруцікаў атрымалі адмову ад адміністрацыі Першамайскага раёну: ім паведамілі, што якраз 25 сакавіка ў парку імя 30-годзьдзя УЛКСМ для іхнага мітынгу няма месца, бо там з 14.00 да 19.00 будуць праводзіцца спартовыя мерапрыемствы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б1

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?6

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне12

«Раскол па лініі ўсход-захад». Ці пераможа на выбарах у Балгарыі «новы Орбан»?1

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б1

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць