Усяго патроху

Пчолы дапамогуць раззбройваць мінныя палі

Харваты хочуць выкарыстоўваць пчолаў для раззбройваньня мінных палёў, якія засталіся пасьля вайны на Балканах

Харваты хочуць выкарыстоўваць пчолаў для раззбройваньня мінных палёў, якія засталіся пасьля вайны на Балканах

Пчолаў можна навучыць знаходзіць міны — лічыць прафэсар Нікола Кежыч з Заграбскага ўнівэрсытэту, які каардынуе дасьледваньні здольнасьцяў вусякоў, што да гэтага часу недаацэньваліся. Пакуль што пчолы палююць на выбуховыя зарады на тэставых палях. — Мы маем дасканалыя вынікі і лічым, што выдаткі на разьмініраваньне краіны значна зьменшацца — пераконвае прафэсар. На жаль, — адзначае ён — пчолы яшчэ недастаткова адчувальныя, каб працаваць у якасьці сапёраў, аднак яны робяць посьпехі.

Пасьля Балканскай вайны 1991‑95 гг. у Харватыі ўсё яшчэ засталося каля 250 тыс. мінаў. Навукоўцы з групы прафэсара Кежыча вучаць вусякоў знаходзіць выбуховыя рэчывы, зьмяшчаючы невялікія порцыі тратылу ў кантэйнэры ля іх кармушак. Пчолы павінны навучыцца распазнаваць пах зарадаў. Калі недзе пасьля чатырох дзён трэнінгу насякомыя ўжо пазнаюць пах, іх выпускаюць на тэставыя палі. Іх палёт рэгіструе тэрмавізыйная камэра. Дзякуючы запісам можна ідэнтыфікаваць месцы, дзе пчолы пачулі тратыл. Калі дасьледаваньні завершацца пасьпяхова, пчолы ў будучыні будуць дапамагаць сапёрам.

Харватыя павінна ачысьціць сваю тэрыторыю ад мінаў да 2009 г., але, паводле ўладаў, гэта працягнецца яшчэ некалькі дзесяцігодзьдзяў і будзе каштаваць каля 1,3 млрд. эўра. Толькі ў мінулым годзе Заграб выдаткаваў на гэтыя мэты 35 млн. эўра. З часоў заканчэньня вайны на Балканах міны ў Харватыі забілі каля 450 чалавек, a 1800 паранілі. Мінныя палі займаюць каля 1,1 тыс. км2. Дасьледаваньні над выкарыстаньнем пчолаў у разьмініраваньні вядуцца таксама ў ЗША і Канадзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых10

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх5

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць