Улада22

З 1 ліпеня ў Беларусі пачне дзейнічаць новая ваенізаваная структура

Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца красавіка падаць яму на подпіс канчатковы варыянт указа аб стварэнні Дзяржаўнай службы судовых экспертыз, і вызначыцца з яе статусам і падпарадкаванасцю.

Папярэдні варыянт указа кіраўніка дзяржавы аб стварэнні Дзяржаўнай службы судовых экспертыз на базе экспертных падраздзяленняў органаў унутраных справаў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных сіл, Міністэрства юстыцыі, а таксама Службы медыцынскіх судовых экспертыз быў разгледжаны на нарадзе кіраўніка дзяржавы ў чацвер.

Лукашэнка нагадаў, што ў мінулыя гады неаднаразова вывучалася магчымасць удасканалення дзейнасці дзяржаўных судова-экспертных установаў шляхам аб’яднання іх у адзіную структуру.

«Тады прыняцце такога рашэння прызналі немэтазгодным, чаму, напэўна, былі аб’ектыўныя на той момант прычыны. Аднак час не стаіць на месцы, умовы працы судова-экспертных падраздзяленняў на сучасным этапе істотна змяніліся. У першую чаргу гэта звязана з рэфармаваннем праваахоўнай сферы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пытанне аб рэарганізацыі існай сістэмы судова-экспертных установаў сур’ёзнае, і памылкі тут абсалютна недапушчальныя. У сувязі з гэтым ён нагадаў пра асаблівае значэнне судовай экспертызы для высвятлення ісціны па крымінальных і грамадзянскіх справах, для забяспечання належнай судовай абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

«Экспертыза была і застаецца адной з самых надзейных крыніц атрымання аб’ектыўных доказаў і часцяком адыгрывае вызначальную ролю пры вынясенні судовых рашэнняў», — адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў яшчэ раз дбайна абмеркаваць прапанову аб утварэнні адзінай службы судовых экспертыз.

Між тым, прысутныя на нарадзе начальнікі сілавых ведамстваў Беларусі сышліся ў меркаванні, што новай структуры павінен быць нададзены статус ваенізаванай арганізацыі, наўпрост падпарадкаванай прэзідэнту,
што дасць магчымасць выключыць ведамасны ўплыў на гэтую службу з боку праваахоўных і дзяржаўных органаў. На думку галоўных сілавікоў, новая арганізацыя можа пачаць функцыянаваць з 1 ліпеня 2013 года.

Лукашэнка заявіў, што ўжо сёння неабходна вызначыцца з тым, ці будзе новая арганізацыя ваенізаванай. «Ніякага палавіннага рашэння быць не павінна. Мы мусім выпрацаваць аптымальны Указ, дзе будуць вызначаныя гэтыя пытанні», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што пры стварэнні штатнай структуры неабходна арыентавацца на рашэнні, прынятыя пры мадэрнізацыі Следчага камітэта і пракуратуры.

Лукашэнка звярнуў увагу прысутных і на неабходнасць выпрацоўкі аптымальнай назвы новай структуры: будзе гэта служба, камітэт або міністэрства.

Што да падпарадкавання структуры наўпрост кіраўніку дзяржавы, то Лукашэнка даручыў яшчэ прапрацаваць гэтае пытанне. «Шчыра кажучы, я не хацеў бы, каб гэтая служба была наўпрост падпарадкаваная прэзідэнту. Трэба падумаць над гэтым. Але і падпарадкоўваць ураду, напэўна, будзе не зусім правільна, таму што ўрад у нас фактычна замыкаецца на эканоміку. Я схільны да таго, каб павярнуць гэтую службу больш да судовай галіны ўлады», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час ён пагадзіўся на стадыі фармавання падпарадкаваць яе прэзідэнту, але папярэдзіў, што пазней будзе яшчэ складаней перападпарадкаваць арганізацыю, бо давядзецца паніжаць яе статус.

Лукашэнка папярэдзіў таксама чыноўнікаў аб недапушчальнасці перавышэння сваіх паўнамоцтваў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу5

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць54

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

Энергаблок №2 Беларускай АЭС зноў адключаны ад сеткі3

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу5

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць