Афіша33

«Аляксандра і Канстанцін» у «Жывым Тузіне» 1 мая

Дуэт «Аляксандра і Канстанцін» пры ўдзеле запрошаных музыкаў прадставіць ужывую свой новы альбом «M1» у межах праекту «Жывы Тузін». Выступ 1 мая ў Loft cafe будзе іх першым клубным канцэртам за мінулыя 5 гадоў.

Першыя прадстаўнікі Беларусі на «Еўрабачанні» рэдка выступаюць з сольнымі канцэртамі. Аляксандра Кірсанава і Канстанцін Драпеза тлумачаць, што вялікі канцэрт для іх вельмі адказная справа, якая вымагае шмат сілаў для падрыхтоўкі.

1 мая ў Loft cafe дуэт выступіць у пашыраным складзе. Да яго далучацца бубнач Аляксандр Старажук, які граў у гуртах «Палац» і «Ляпіс Трубяцкі», басіст Вячаслаў Сяргеенка (WZ-Orkiestra, Tanin Jazz, «У нескладовае») і джазавы піяніст Дзмітрый Хаменка.

Госцем вечару будзе каманда «БарЖоМі», якая грае меладычную інструментальную музыку, насычаную дыялогамі скрыпкі і гітары. У назве праекту зашыфраваны тры гарады, з якіх паходзяць удзельнікі — Барысаў, Жодзіна і Менск.

Весці канцэрт «Жывы Тузін» будзе Алег Хаменка.

***

1 мая (серада). 19:00. Loft cafе (Мінск, П. Броўкі, 22).

Кошт: 80 000 руб. Квіток на дзве асобы — танней!

Квіткі можна набыць у касах kvitki.by і непасрэдна ў клубе перад канцэртам.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць