Свет1515

Літва будзе купляць нарвежскі газ замест расейскага

Нарвежскія газ і электрычнасць могуць дапамагчы паменшыць залежнасць Вільні ад Масквы.

Пра гэта заявіла ў панядзелак прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце пасля сустрэч з нарвежскім кіраўніцтвам у Осла.

«Нарвежскі газ — галоўны канкурэнт у Еўропе расейскага газу і гэтым было б проста неразумна не скарыстацца», —
сказала прэзідэнт у інтэрв’ю агенцтву BNS па тэлефоне. Яна абмеркавала пытанні энергетыкі з прэм’ерам Нарвегіі Енсам Сталтэнбергам.

Па словах Грыбаўскайце, пасля таго, як у Клайпедзе будзе абсталяваны тэрмінал звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), праз яго Літве можна пастаўляць і нарвежскі газ.

Судна для СПГ будуе нарвежскае прадпрыемства Hoegh LNG.

«На рынку звадкаванага газу Нарвегія з’яўляецца адным з асноўных гульцоў, і мы зможам актыўна купляць у яе газ у будучыні, калі ў нас ужо будзе тэрмінал», — сказала Грыбаўскайце.

Цяпер Літва цалкам залежыць ад паставак паліва з боку «Газпраму». Паміж расейскай кампаніяй і мясцовымі чыноўнікамі рэгулярна ўзнікаюць канфлікты як з-за цэнаў на паліва (для Літвы яно даражэй, чым для Латвіі ці Эстоніі), так і з-за кіравання мясцовымі газаправодамі.
Літва хацела б падзяліць здабыўныя і транспартныя кампаніі, як таго патрабуе трэці энергапакет ЕЗ. У той жа час «Газпрам», якому належыць доля ў мясцовай Lietuvos dujos, лічыць, што кампанію падзяляць нельга. З-за Lietuvos dujos «Газпрам» ужо падаваў на Літву пазоў у Стакгольмскі арбітраж, але прайграў справу.

Вільня выкарыстоўвае і іншыя шляхі для зніжэння залежнасці ад паставак энерганосьбітаў з Расеі. Так, нядаўна з’явілася інфармацыя аб тым, што Chevron будзе шукаць у Літве сланцавы газ.
Для гэтага амерыканская кампанія купіла долю ў літоўскай кампаніі LL Investicijos.

Прэзідэнт сёння таксама сказала, што пасля таго, як будзе працягнутая электраэнергетычная змычка між Літвой і Швецыяй, у 2015 годзе з’явіцца магчымасць павялічыць імпарт нарвежскай электраэнергіі ў Літву і больш рацыянальна выкарыстоўваць Круаніскую ГАЭС.

Як сказала Грыбаўскайце, падлікі паказваюць, што нарвежская электрычнасць можа складаць да 35% ад імпартаванай з Скандынавіі электраэнергіі і заўважна паменшыць аб’ёмы імпарту з Расеі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба44

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць41

Калеснікава расказала пра сустрэчу з дыпламатам, які ўдзельнічаў у вызваленні палітвязняў5

У Мексіцы з'явіўся свой Бэтмен, які палюе на вулічных злодзеяў і прывязвае іх да ліхтарных слупоў ФОТЫ2

Пасля Кітая Лукашэнка скіруецца ў Інданезію3

Лукашэнка прыехаў на выпускны да Колі ў Пекін30

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

Дарадца Ціханоўскай паабяцаў дзейнічаць загадзя ў выпадку забароны расіянам турыстычных віз у ЕС41

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект2

Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба44

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць