Афіша44

Вялікі Статут Вялікага Княства

Адзіны ў краіне асобнік Статута можна пабачыць у Нацыяналцы.

У галерэі «Лабірынт» адбываецца выстава «Вялікі Статут Вялікага Княства», прымеркаваная да 425-годдзя зацвярджэння Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588

У экспазіцыі прадстаўленыя выданні Статута ВКЛ з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі і Музея гісторыі Магілёва.

Статут Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) — вяршыня старабеларускай юрыдычнай думкі XVI ст., Выдатны помнік еўрапейскай прававой культуры эпохі Адраджэння.

Статут ВКЛ 1588 г. дзейнічаў амаль 250 гадоў. У яго стварэнні прынялі ўдзел такія выдатныя дзеячы беларускай гісторыі, як канцлер Астафей Валовіч і падканцлер Леў Сапега. Праз ўсе 14 раздзелаў і 488 артыкулаў гэтага збору законаў праходзіць ідэя прававой дзяржавы, у якім усе органы і служачыя павінны дзейнічаць строга ў адпаведнасці з нормамі і патрабаваннямі Статута, абавязковымі як для жыхароў Вялікага Княства, так і для прыезджых замежнікаў.

Статут 1588 замацоўваў ідэю рэлігійнай талерантнасці і бараніў інтарэсы жыхароў краіны незалежна ад веравызнання. У адрозненне ад кодэксаў на лацінскай мове іншых еўрапейскіх краін Статут быў напісаны і выдадзены на зразумелай абсалютнай большасці жыхароў Княства старабеларускай мове.

Галоўным экспанатам выставы з’яўляецца Статут 1588 г. на старабеларускай мове, надрукаваны ў 1594—1595 гг. у Вільні, у друкарні Мамонічаў. Гэта адзіны ў Беларусі асобнік, які захоўваецца ў Музеі горада Магілёва і часова перададзены ў бібліятэку для экспанавання. У свеце налічваецца толькі каля 30 асобнікаў гэтага выдання.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца захавальніцай найбуйнейшай калекцыі старадрукаў у Беларусі. На выставе з фондаў бібліятэкі будуць прадстаўлены перавыдання Статута: найбольш дакладны і якасны пераклад на польскую мову з віленскай друкарні Мамонічаў (2-е выданне, 1619), варшаўскае выданне каралеўскага друкара П. Элерт (1648), віленскія перавыданні, падрыхтаваныя езуіцкай акадэміяй (1744, 1786), а таксама экзэмпляр у перакладзе на рускую мову, надрукаваны ў Санкт-Пецярбургу (1811), іншыя прававыя зборнікі XVI–XIX стст.

Выстаўка «Вялікі Статут Вялікага Княства» ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе працаваць з 18 красавіка па 15 мая 2013 г.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

Украінскі камандзір Білецкі: Беларусы — такія ж, як украінцы, але ў іх няма маральнай традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць123

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры12

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка12

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць