У пакоі становіцца цёмна, нібы змярканнем, ад вялікай шэрай хмары, і хутка па падваконні бомкаюць буйныя кроплі дажджу, пырскі ад якіх трапляюць на шыбу, пакідаючы на ёй след свайго кароткага жыцця – жыцця ад хмары-матулі да зямлі-красуні. Срэбна-прамяністыя дажджынкі скачуць па даху, шапацяць у лістоце дрэў, смела ныраючы ў шматлікія азяркі-калюжкі, якія сабраліся ад гэтага шчодрага і цёплага дажджу.

Усё жывое на зямлі радуецца гэтаму травеньскаму навальнічнаму дожджыку: бярозкі-прыгажуні і рабінкі-сястрычкі, стройныя клёны і пяшчотныя жаноцкія вербачкі-дзевачкі, і нават стары мажны волат-дуб на ўзгорку, і той нібы маладзее і выпроствае свае пакручастыя галіны з лісточкамі-дубочкамі насустрач празрыстым, звонкім дажджынкам-дзяўчынкам. Зямля ўдзячна ўбірае жыватворную вадзіцу, каб потым спаўна аддаць яе ўжо сваімі гаючымі сокамі ўсяму жывому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?