Пра гэта вядомы расійскі блогер (вядомы ж Інтэрнэце як drugoi) паведаміў у сваім фэйсбуку.
«У кватэры, якую здымае мая грамадзянская жонка Кацярына Макарава, з шостай раніцы ідзе ператрус. Канфіскавалі чысты хард-дыск у ўпакоўцы і фотаальбом са здымкамі плакатаў на зімовых дэманстрацыях 2012 «Азбука пратэсту». Ператрус ідзе і ва ўласнай кватэры Каці, дзе мы прапісаны і якую яна здае. Прыйшлі ў шэсць раніцы», -- напісаў ён.
Рустэм Адагамаў, які фатаграфаваў акцыі пратэсту ў Расіі ў 2011-2012 гг., жыве зараз за мяжой. Ён уваходзіць у Каардынацыйную раду апазіцыі.У Расіі на яго спрабавалі завесці крымінальную справу, абвінаваціўшы беспадстаўна ў інтымнай сувязі з непаўналетняй.
Рустэм Адагамаў, дарэчы, быў у складзе міжнароднага журы конкурсу Belarus Press Photo - 2011, альбом якога Ашмянскі суд прызнаў экстрэмісцкім.
Каментары