Грамадства11

164 жанчыны за кратамі: што вядома пра палітычны пераслед жанчын у Беларусі

З нагоды Міжнароднага дня салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы «Вясна» сабрала асноўныя лічбы, якія паказваюць маштаб рэпрэсій супраць жанчын у Беларусі.

Фота: СБ

Сёння ў Беларусі застаюцца за кратамі 164 палітзняволеныя жанчыны.

Сярод іх — асуджаныя за падтрымку Украіны ў вайне — 25; па «справе дваровых чатаў» — 33; за «салідарнасць з палітвязнямі» — 16; па «справе Гаюна» — 10; па «справе ЧКБ» — 6 жанчын.

Да гэтага часу за кратамі ўтрымліваюцца пяць жанчын з медыясферы: Кацярына Бахвалава, Ціна Палынская, Паліна Піткевіч, Вольга Радзівонава, Людміла Чэкіна.

Таксама за кратамі застаюцца дзве праваабаронцы — Наста Лойка і Марфа Рабкова. Іх асудзілі за сваю дзейнасць да сямі гадоў і 14 гадоў і 9 месяцаў няволі адпаведна.

Мінімум 15 жанчын утрымліваюцца за кратамі з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем.

Паводле звестак «Вясны», па крымінальных справах з 2020 года былі асуджаныя не менш за 1917 жанчын. З іх:

  • мінімум 881 жанчына атрымала пакаранне ў выглядзе «хатняй хіміі»;
  • мінімум 469 жанчын былі накіраваныя ў калоніі;
  • мінімум 75 жанчын асудзілі да «хіміі»;
  • 7 жанчын накіравалі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар.

Акрамя таго, не менш за 9400 жанчын сутыкнуліся з адміністрацыйным пераследам — арыштамі і штрафамі.

Большасць жанчын, асуджаных да пазбаўлення волі, адбываюць пакаранне ў жаночай калоніі № 4 у Гомелі. Паводле даных праваабаронцаў, там утрымліваюцца 125 палітзняволеных жанчын. Яшчэ дзве жанчыны — Алена Лазарчык і Вольга Маёрава — знаходзяцца ў калоніі № 24 у Зарэччы, прызначанай для асуджаных з рэцыдывам.

Можна вылучыць некалькі распаўсюджаных артыкулаў, паводле якіх пераследуюць жанчын. За ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 КК) асудзілі найменей 1167 жанчын, за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) — 231, за «абразу» Лукашэнкі (арт. 368 КК) — 198, за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361‑4 КК) — 170, за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК) — 148 і ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» — 96 жанчын.

Паводле даных «Вясны», жанчыны фігуравалі і ў шэрагу гучных палітычных спраў. Сярод іх — справы за падтрымку Украіны ў вайне (71), «Рэйд салідарнасці» (36), «справа дваровых чатаў» (35), справы за данаты (33), «справа Гаюна» (22), «справа Зельцэра» (16) і «справа Чорнай кнігі Беларусі» (12).

Асобна праваабаронцы адзначаюць уразлівыя групы жанчын, якія трапілі пад крымінальны пераслед. Сярод іх:

  • 40 шматдзетных маці;
  • 62 жанчыны з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем;
  • 82 жанчыны пенсійнага ўзросту.

Мінімум 29 пераследаваных жанчын паводле крымінальных справаў маюць замежнае грамадзянства.

Акрамя таго, 38 жанчын былі прымусова выдвараныя з Беларусі, а 58 асудзілі завочна.

Таксама вядома, што 113 жанчын уключаныя ў так званы «спіс тэрарыстаў».

Статыстыка падрыхтавана на падставе звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна» — некаторыя даныя варта разглядаць як мінімальны паказчык.

Каментары1

  • подарок от лукашенко
    08.03.2026
    Так лукашенко и так ненавидит жэншын.
    А тут такой повод побыть садистом, над ними, это же неописуемое удовольствие для него ! Такое же состояние дел и в семье, этого "семьянина" - многожёнство, бастарды, садизм и т.д.

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску83

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк18

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску83

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць