Манекен стаіць у адным з супермаркетаў ля ювелірнага буціка.
Фігура мужчыны спартовага выгляду пакрытая яркай штучнай пазалотай. На левай руцэ ў фігуры засталіся толькі тры пальцы. Манекен вынесены за межы буціка і сваім выглядам мусіць прывабліваць пакупнікоў.
Паводле словаў прадаўцоў, ахова супермаркета сочыць за вялікай гандлёвай залай, манекен знаходзіцца ў іх за спінай. Таму ніхто не ўбачыў, куды падзеліся пальцы.
Каментары