У Камянецкім раёне каля пасёлка Белавежскі ратавальнікі выцягнулі аператара водазабору, які ўпаў у калодзеж.
Як паведаміў БелаПАН
Ён спускаўся па стацыянарнай металічнай лесвіцы, якая зламалася. У выніку работнік апынуўся на дне калодзежа, глыбіня якога складае сем метраў. Самастойна выбрацца адтуль мужчына не змог. Да месца здарэння было адпраўлена аддзяленне пажарнай
«Работнікі МНС з дапамогай вяровак выцягнулі аператара. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ён дастаўлены ў Камянецкую цэнтральную раённую бальніцу з папярэднім дыягназам «закрыты пералом рэбраў», — дадаў Машноў.
З пачатку гэтага года гэта ўжо трэці выпадак, калі ратавальнікі выцягваюць з калодзежа чалавека. 26 студзеня ў Камянецкім раёне на хутары каля вёскі Сушкі ў неэксплуатаваны засыпаны снегам калодзеж упаў
Ларыса Шыганава, БелаПАН
Каментары