Як паведамілі сваякі Андрэя Гайдукова, якога вінавацяць у здрадзе дзяржавы, разгляд справы адбудзецца 12 чэрвеня ў 10.00 у Віцебскім абласным судзе. Прызначаная суддзя — Галіна Урбановіч.
Учора старшыня КДБ Валер Вакульчык заявіў, што пасяджэнне будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Аднак афіцыйнага рашэння суда па гэтым пытанні пакуль няма.
Каментары