Свет11

Губернатар Каліфорніі запатрабаваў адклікаць Нацгвардыю з Лос-Анджэлеса

Губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам запатрабаваў ад адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адклікаць загад аб размяшчэнні дзвюх тысяч вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ў Лос-Анджэлесе, дзе ўспыхнулі пратэсты супраць дзеянняў міграцыйнага ведамства, назваўшы яго незаконным.

Фота: Ethan Swope / AP

Гэта першы выпадак за апошнія дзесяцігоддзі, калі прэзідэнт заклікаў Нацыянальную гвардыю без запыту або згоды штата, піша Расійская служба Радыё Свабода.

У інтэрв'ю MSNBC Ньюсам заявіў, што плануе падаць у суд на адміністрацыю, дадаўшы, што Трамп «стварыў умовы» для пратэстаў.

«У нас не было праблем, пакуль не ўмяшаўся Трамп. Гэта сур'ёзнае парушэнне дзяржаўнага суверэнітэту — распальванне напружанасці і адток рэсурсаў адтуль, дзе яны сапраўды патрэбныя», — напісаў Ньюсам у сацсетцы X.

Пры гэтым начальнік паліцыі Джым Макдонэл заявіў на брыфінгу для СМІ ў нядзелю ўвечары, што пратэсты выходзяць з-пад кантролю, піша агенцтва Reuters. «Некалі вялікі амерыканскі горад Лос-Анджэлес быў захоплены нелегальнымі імігрантамі і злачынцамі. Цяпер натоўпы агрэсіўных мяцежнікаў нападаюць на нашых федэральных агентаў, спрабуючы спыніць нашы аперацыі па дэпартацыі, але гэтыя беззаконныя беспарадкі толькі ўмацоўваюць нашу рашучасць», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

У нядзелю падчас пратэстаў былі затрыманыя 27 чалавек. Як піша CNN, за дзень пратэстоўцы падпалілі як мінімум два беспілотныя аўтамабілі Waymo і кідалі прадметы ў паліцэйскія машыны. Паліцыя ўжывала, у прыватнасці, слёзацечны газ і пярцовыя балончыкі для разгону натоўпу.

Каментары1

  • Васзліль
    09.06.2025
    Стабільны Геній вырашыў дэпартаваць два мільёны чалавек, не падбаўшы спачатку пра узмацненне нацыянальнай гвардыі? Чакаем вынікаў накшталт тарыфаў, ці спынення вайны ва Украіне.

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць