Грамадства33

У Наваполацку РПЦ адкрые спецыяльны храм для дзяцей

Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій расказаў, што ў Наваполацку плануюць адкрыць храм, дзе асноўнымі прыхаджанамі будуць дзеці. Пра гэта ён паведаміў падчас выязнога пасяджэння прэзідыума Савета Рэспублікі.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў праваслаўнага іерарха, пад духоўны цэнтр плануюць пераабсталяваць дзіцячы сад № 6. У ім адкрыецца храм у гонар святога Сергія Раданежскага — нябеснага апекуна вучняў.

Асаблівасцю гэтага храма будзе тое, што галоўнымі ўдзельнікамі службаў стануць дзеці. Напрыклад, дзіцячы хор з Наваполацка будзе спяваць на набажэнствах. Іканастас зробяць такім чынам, каб дзецям было добра бачна, што адбываецца ў алтары — гэта, маўляў, дапаможа ім лепш разумець сэнс службы.

Акрамя таго, у цэнтры будуць музычныя класы, нядзельная школа для сустрэч моладзевых брацтваў, актавая зала і кінатэатр. Там плануюць паказваць фільмы духоўнай тэматыкі, якія ў даступнай форме расказваюць пра жыццё святароў і хрысціянскія каштоўнасці.

Таксама прадугледжваецца трапезная, якую назвалі «моладзевая кавярня». У ёй змогуць сядзець за сталамі па 6—8 чалавек, каб бацькі маглі прывесці дзяцей у нядзельную школу, а самі — адпачыць, перакусіць і пагутарыць.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падкрэсліла, што гэта добрая ініцыятыва, якая дапаможа дзецям далучыцца да «традыцыйных праваслаўных каштоўнасцяў».

Каментары3

  • памятаю са школы, да акупацыі 80% Беларусаў былі Уніятамі
    09.06.2025
    пуцін дае грошы , піянеры фсб-рпц:шнікі , не ведаю не воднага беларуса-літвіна рпц: эшніка , памятаю са школы, да акупацыі 80% Беларусаў былі Уніятамі , якіх прымусамі заганялі да маскоўскіх папоў.
  • уточните
    09.06.2025
    Портреты сталина, путина, лукашенко, знамёна СССР и российских чёрносотенцев в "храме" будут ???
    На входе в "храм", экспозиция танков, бмп, бронетранспортёров будет ???
    Если этого добра не будет, то напрасно деньги своруете.
  • Беларусiн
    09.06.2025
    памятаю са школы, да акупацыі 80% Беларусаў былі Уніятамі , а ý грэка-каталiцтва напэýна чарга была з праваслаýных, па запiсу. Таму польскi кароль караý смерцю праваслаýны жыхароý Вiцебска, Магiлёва, Оршы i iнш. за тое што паднялi бунт праз гвалтоýны перавод у каталiцтва ýсходняга абраду. Вiцебск дарэчы за гэта пазбавiлi Магдэбурскага права на самакiраванне.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць