Культура11

Ці возьме Лукашэнка ўдзел у Дні беларускага пісьменства?

XIV Дзень беларускага пісьменства пройдзе 2 верасьня ў Шклове. У ім чакаецца ўдзел 5 тыс. гасьцей, у тым ліку высокіх службовых асоб краіны.

У святкаванні XIV Дня беларускага пісьменства, што адбудзецца 2 верасня ў Шклове (Магілёўская вобласць), чакаецца ўдзел каля 5 тыс. гасцей.

Як паведаміла 28 жніўня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, у свяце возьмуць удзел вышэйшыя службовыя асобы Беларусі, дыпламаты, вучоныя, дзеячы культуры і мастацтва, артысты, журналісты і пісьменнікі. Сярод іх — артысты Марыінскага тэатра з Санкт‑Пецярбурга, беларускія эстрадныя выканаўцы, а таксама пісьменнікі з Балгарыі, Расіі, Сербіі і Украіны. З удзелам замежных літаратараў 31 жніўня ў сталічным Доме прэсы пройдзе пасяджэнне круглага стала на тэму «Славянская літаратура і выклікі сучаснасці».

Урачыстае адкрыццё Дня беларускай пісьменнасці пачнецца 2 верасня апоўдні на галоўнай сцэне ля шклоўскай ратушы. Там жа пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор мастацкай літаратуры 2006 года «Залаты купідон» і нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» «Залаты фаліянт». У рамках фестывалю кнігі і прэсы, што пройдзе ў гэты ж дзень ля шклоўскага раённага Дома культуры, будзе прадстаўлена рэтраспектыўная выстава выданняў Янкі Купалы і Якуба Коласа, прысвечаная 125‑годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры. Экспазіцыя, падрыхтаваная Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі, уключае 310 кніг — усе творы народных паэтаў Беларусі, выдадзеныя ў краіне з 1925 па 2007 гады.

У праграму свята таксама ўключана цырымонія адкрыцця новай экспазіцыі Шклоўскага раённага краязнаўчага музея ў будынку на вуліцы Савецкай і помніка расійскаму ваеннаму дзеячу, генерал‑лейтэнанту Сямёну Зорычу. З 1778 па 1799 гады ён валодаў мястэчкам Шклоў, дзе заснаваў дваранскае вучылішча, тэатр і мануфактуры.

Як зазначыла Л.Ананіч, выдавецтва «Беларусь» прымеркавала да свята выпуск фотаальбома «Шклоў», а выдавецтва «Мастацкая літаратура» — кніг «Мой Магілёў» (у серыі «Твае гарады, Беларусь») і «Адсюль выток, адсюль натхненне. Шклоўшчына літаратурная» (у серыі «Беларусь літаратурная»).

Паводле слоў намесніка міністра інфармацыі, у 2008 годзе Дзень беларускага пісьменства плануецца правесці 7 верасня ў Барысаве (Мінская вобласць).

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

Спроба стварыць суперзенітку на каленцы з авіяцыйнага кулямёта скончылася для расіян эпічным фэйлам ВІДЭА12

«Вы так і перадайце: пойдуць сюды — хана ім будзе!» Рэпартаж з украінскіх вёсак за 500 метраў ад Беларусі5

ДАІ сказала, што рабіць з аварыямі, якія ўсё часцей учыняюць кіроўцы старэйшыя за 70 гадоў5

У Мінску мужчына падышоў да аўтамабіля, каб падказаць, што ўключана далёкае святло. Яму залілі твар пярцовым балончыкам ВІДЭА6

Сікорскі пра магчымы напад расіян на Польшчу: Яны нешта рыхтуюць, гэтак сама, як гэта было перад уварваннем ва Украіну24

Шматдзетная расіянка хацела пазбавіцца сужыцеля-беларуса, таму заявіла ў паліцыі, што ён педафіл7

Стася Гліннік пра Мельнікаву: Я усё больш і больш думаю, што яе няма ў жывых14

Рускамірац Арцём Агафонаў з’ехаў з Беларусі5

Прэм'ер Украіны ідзе ў адстаўку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць