Культура44

Парфумерка Сафія Гройсман прэзентавала ў Мінску водар «Белая Русь № 5»

Амерыканскі парфумер з беларускімі каранямі Сафія Гройсман 14 чэрвеня прэзентавала ў Мінску водар, створаны ёю спецыяльна для Беларусі.

Як растлумачыла парфумер на прэс-канферэнцыі, водар мае рабочую назву «Белая Русь № 5», аднак гэта не звязана са славутымі духамі «Шанель № 5». Паводле слоў Гройсман, падчас працы над водарам было створана прыкладна 10 эксперыментальных кампазіцый, але самым удалым аказаўся водар пад нумарам пяць. «Шанель № 5» не мае нічога агульнага з гэтым водарам», — падкрэсліла парфумер.

Яна расказала, што на стварэнне водару яе натхнілі ўспаміны дзяцінства. Гройсман нарадзілася ў 1946 годзе ў вёсцы Любча Навагрудскага раёна. У пасляваенны час цацак у дзяцей не было, і яна вельмі любіла фіялкі, якія раслі каля яе дома. «Гэта засталося ў маёй памяці на ўсё жыццё. Я заўсёды хацела стварыць спецыфічныя духі, якія нагадвалі б мне пра гэтую зямлю», — сказала Гройсман. Паводле яе слоў, водар фіялкі лёг у аснову духоў «Белая Русь».

Як зазначыў Уладзіслаў Ракуноў, заснавальнік «Парфумернай майстэрні Улада Ракунова», якая з’яўляецца прадстаўніком Сафіі Гройсман у Беларусі, водар «Белая Русь № 5» — гэта падарунак Гройсман радзіме. У будучыні водар будзе выпушчаны ў камерцыйных аб’ёмах, але, магчыма, ужо пад іншай назвай. «Каля года таму мы аб’явілі конкурс на месца замоўцы гэтага водару. Сёння ў нас ёсць некалькі зацікаўленых бакоў — вядомыя людзі з сусветным імем, з якімі вядуцца перамовы», — растлумачыў Ракуноў.

Паводле яго слоў, у водару будзе беларускі замоўца, пры стварэнні дызайну ўпакоўкі будуць выкарыстаны беларускія элементы, але выраб кампазіцыі і разліў духоў абавязкова будуць рабіць у Францыі.

Мяркуецца, што водар будзе дарагім. «Гэты пах не можа быць танным», — падкрэсліў Ракуноў. Кажучы пра геаграфію продажу водару, ён падкрэсліў, што для яго было б больш правільна «рухацца спачатку на Усход, а потым — на Захад».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі14

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

Беларуска будавала ў Расіі кватэру, але фармальна аформіла іпатэку на стрыечную сястру. І засталася ля разбітага карыта5

Трамп перадумаў збіраць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў6

«Белавія» карэктуе расклад праз абмежаванні на палёты ў Расіі1

На запраўцы ў Баранавічах паставілі скульптуру савецкай «каралевы бензакалонкі» ФОТЫ13

Прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ дзве арганізацыі3

На трасе пад Лагойскам прычэп лесавоза прабіў агароджу моста і ўпаў на дарогу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі14

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць