Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака разам прэзентуюць свае кнігі — 24 чэрвеня
24 чэрвеня ў мінскім
Анатоль Івашчанка нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску. Выпускнік філфака БДУ, кандыдат філалагічных навук — абараніў дысертацыю па паэтыцы Алеся Разанава. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў БНТУ, цяпер — адказны сакратар часопіса «Дзеяслоў». Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2005). Аўтар кніг «Вершnick» (2006), «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» (2008). «Хай так» — зборнік, куды ўвайшлі творы, напісаныя цягам апошніх сямі гадоў.
Усевалад Сцебурака — паэт, празаік, блогер. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Жлобіне, з 1998 года стала жыве ў Мінску. Па адукацыі — гісторык. Быў навуковым супрацоўнікам у Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры РБ. У 2003–2006 гадах вучыўся ў аспірантуры і працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ў БДТУ, а таксама ў БДПУ. Першая кніга «Крушня» выйшла ў 2007 годзе. Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» (2004). «Бег па самаадчуванні» — кніга вершаў і празаічных зацемак, напісаных у 2007–2012 гадах.
У прэзентацыі возьмуць удзел: Наталля Русецкая, Віталь Рыжкоў, Уладзімір Дрындрожык, гурт «Re1ikt».
Пачатак у 19:30, уваход вольны.
Каментары