Канал спявачкі Рыяны стаў самым папулярным на YouTube, паведамляе Billboard. Рыяна абыйшла ранейшага лідара, Джасціна Бібера, 18 чэрвеня.
Па стане на 14:40 серады карыстальнікі паглядзелі ролікі на канале Рыяны 3,789 млрд разоў. У канала Бібера на мільён праглядаў менш.
Пры гэтым у амерыканскай спявачкі загружана 70 кліпаў, тады як у яе канадскага калегі - 77.Таксама ў канала Рыяны больш падпісчыкаў: 8,747 млн карыстальнікаў супраць 4,9 млн у Бібера.
Трэцім па папулярнасці сярод каналаў музыкаў ідзе паўднёвакарэйскі рэпер Psy (3,1 млрд праглядаў), а следам - Эмінем (2,4 млрд), Лэдзі Гага (2,25 млрд) і Шакіра (два мільярды праглядаў).
Каментары