Грамадства55

100 балаў на ЦТ па беларускай мове атрымалі шэсць абітурыентаў

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў завяршыў праверку работ абітурыентаў па беларускай і рускай мовах.

Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар РІКВ Мікалай Фяськоў. «Незалежна ад колькасці ўдзельнікаў тэставання вынікі выканання тэстаў па дадзеных вучэбных прадметах высока карэлююць паміж сабой», — адзначыў ён.

Колькасць абітурыентаў, якія атрымалі 100 балаў на ЦТ па рускай мове, склала 39 чалавек, па беларускай — 6. Нуль балаў атрымалі 16 удзельнікаў тэставання па рускай мове і 4 — па беларускай. Мінімальны бал на ЦТ па беларускай не набралі больш за 5% абітурыентаў і больш за 8% — па рускай мове.

Гэта азначае, што абітурыенты, якія атрымалі менш за 10 балаў на ЦТ па дзяржаўных мовах, не змогуць падаць дакументы для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі. «Але гэта не азначае, што дарога да ведаў для іх закрыта — гэтыя абітурыенты змогуць прыняць удзел ва ўступнай кампаніі ў сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы», — сказаў дырэктар РІКВ.

Як паведамлялася, з мэтай выключэння магчымасці ўдзелу ў конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі абітурыентаў, якія маюць нізкі ўзровень падрыхтоўкі, пастановай Міністэрства адукацыі ад 20 лютага 2013 г. № 8 устаноўлена ніжняе значэнне тэставага бала, пачынаючы з якога адзнака прызнаецца здавальняючай.

Для таго каб мець магчымасць падаць дакументы ў ВНУ, абітурыенты павінны будуць набраць мінімум 10 балаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» або «Руская мова»; 15 балаў — па прадметах «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія» ; 20 балаў — па вучэбных прадметах «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя найноўшага часу», «Грамадазнаўства», «Геаграфія», «Замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская)». Для асоб, якія паступаюць ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, ніжняе значэнне тэставага бала па ўсіх вучэбных прадметах, пачынаючы з якога адзнака лічыцца здавальняючай, усталёўваецца 1 бал.

ЦТ па беларускай мове адбылося 14 чэрвеня (было зарэгістравана больш за 33 тыс. абітурыентаў), а 15 чэрвеня — па рускай мове (звыш 83 тыс. чалавек). Тэсты ўтрымлівалі збалансаваныя па цяжкасці заданні, якія валодалі высокай дыферэнцыяльнай здольнасцю і дазволілі ўсебакова праверыць і ацаніць падрыхтоўку ўдзельнікаў тэставання з розным узроўнем падрыхтаванасці.

Як даведацца вынікі ЦТ

Для гэтага можна зайсці ў спецыяльны раздзел сайта РІВК і запоўніць форму, пазначыўшы персанальныя дадзеныя: серыю і нумар пашпарта, нумар бланка ЦТ, прадмет.

Каментары5

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць