Эканоміка11

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Мінску складае 217 тысяч рублёў

Дапамогу ў студзені—чэрвені атрымлівалі 3.334 беспрацоўныя.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў сталіцы на канец чэрвеня складаў 217 тыс. рублёў, паведамілі БелаПАН у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. На канец мая ён складаў 182 тыс. рублёў.

У гэты перыяд па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнуліся больш як 12.000 чалавек, з іх 7.168 — беспрацоўных. На пастаянную ці часовую працу ўладкаваны 5.751, з іх 3.520 беспрацоўных атрымалі пастаянную працу. Працаўладкаваная 271 асоба, абавязаная кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей. Аказана фінансавая падтрымка 121 беспрацоўнаму ў выглядзе субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

На часовую працу ў вольны ад вучобы час пры садзейнічанні службы занятасці ўладкаваныя 1.329 студэнтаў і школьнікаў. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі адпраўлена 413 чалавек. У грамадскіх работах узялі ўдзел 1.412 чалавек, у тым ліку беспрацоўных — 1.057.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 ліпеня склала 24.712, у тым ліку для рабочых — 19.204.

За студзень—чэрвень 2013 года зарэгістравана каля 91,7 тыс. зваротаў шукальнікаў працы да электроннага банка вакансій у аддзелах працаўладкавання і каля 5,4 млн. зваротаў — да электроннага банка вакансій, што на сайце Мінгарвыканкама (www.minsk.gov.by).

Паводле звестак камітэта, найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў Мінску з'яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў (958 вакансій на 1 ліпеня 2013 года), рабочыя па комплекснай уборцы (427), грузчыкі (434), муляры (647), кандуктары (296), маляры (475), прадаўцы (539), слесары-сантэхнікі (380), столяры (245), прыбіральшчыкі памяшканняў (749), урачы (436), медсёстры (749), інжынеры (589).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе14

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якое крутое піке зрабіла кар'ера Ігара Бузоўскага 4

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка1

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

Туск: Сярод вызваленых сёння — беларус, які супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі2

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца10

Бацька Андрэя Пачобута пра вызваленне сына: «Упаду перад ім на калені і пацалую яму руку»5

«Ледзь не пазадушваліся». Што за натоўп сабраўся на філфаку БДУ?17

Лукашэнкаўскіх і расійскіх шпіёнаў на мяжы сустракалі з кветкамі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе14

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць