Здарэнні

З Брэста ў Ковель па пацярпелых ва Украіне беларускіх дзяцей выехалі пяць «хуткіх»

Адзін рэанімабіль, 4 «хуткіх» і аўтобус турфірмы ТАА «Кампанія Белфрэш» выехалі 12 ліпеня са Брэста па пацярпелых у ДТЗ ва Украіне беларусаў. Калона адправілася з Брэста ў 9.30,
паведаміла начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Святлана Крапівіна.

У Ковельскай бальніцы Валынскай вобласці знаходзяцца 25 пацярпелых беларусаў -18 дзяцей і 7 дарослых.

«Учора ўвечары ў дзіцячую абласную бальніцу была дастаўлена адна з пацярпелых дзяўчынак. Яе стан сёння палепшыўся.
Пяць чалавек маюць патрэбу ў перавозцы у санітарным транспарце ў ляжачым становішчы, — паведаміла Святлана Крапівіна. — У 19 з шпіталізаваных хворых — удары і невялікія раненні, што дазваляе даставіць іх у Беларусь у аўтобусе ў суправаджэнні медперсаналу і псіхолагаў».

Сярод ляжачых хворых адна жанчына (1986 г.н.), два хлопчыкі (1997 і 1999 г.н.) і 4 дзяўчынкі (2001, 1996,1998 і 1999). У іх чэрапна-мазгавыя траўмы і іншыя пашкоджанні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было6

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў: Аднаўленне перамоваў з Украінай «не з’яўляецца прыярытэтам нумар адзін»1

У Беларусь прывезлі мініяцюрныя электракары, якія каштуюць менш за 8500 даляраў5

Беларус у Варшаве некалькі дзён пільнаваў злодзея, які скраў яго навушнікі. І ўрэшце вярнуў сваё — у касцёле4

Сям’і Маргарыты Ляўчук адмовілі ў крэдыце на жыллё ў Кіеве з-за таго, што яна беларуска36

Лукашэнка задаўся пытаннем: Павінен быць Нацыянальны гістарычны музей ці Нацыянальны музей24

Лукашэнка пра Трампа: Што ён за чатыры гады зробіць? Нічога10

«Гэта быў прытон». Муж і жонка ўзялі «забітую кватэру», уклалі ў яе 35 тысяч і цяпер жывуць бясплатна1

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?7

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было6

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць