Усяго патроху

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

Людзі ў цэлым гатовыя дзяліцца — нават з незнаёмцамі з іншых краін. Аднак, як паказваюць вынікі новага даследавання, наша гатоўнасць дапамагаць наўпрост залежыць ад культурнай блізкасці і гісторыі адносін паміж дзяржавамі.

Фота: Martin Priestley / Getty Images

У свеце, дзе глабальныя выклікі накшталт змянення клімату патрабуюць супольных рашэнняў, узаемадзеянне паміж людзьмі розных краін становіцца не менш важным, чым супрацоўніцтва на ўзроўні ўрадаў.

Менавіта таму псіхолагі з Кёльнскага ўніверсітэта вырашылі высветліць, што менавіта матывуе людзей праяўляць прасацыяльнасць — схільнасць клапаціцца пра дабрабыт іншых, асабліва калі гаворка ідзе пра прадстаўнікоў розных дзяржаў. Для гэтага быў праведзены маштабны сацыяльны эксперымент, пра вынікі якога расказвае выданне Welt.

У даследаванні ўзялі ўдзел 6182 чалавекі з 25 краін свету. Кожнаму з іх выдалі па 150 «талераў» (умоўных грошай) і прапанавалі розныя магчымасці падзяліцца імі з іншымі людзьмі. Як высветлілася, амаль 90% удзельнікаў былі больш шчодрымі да сваіх суайчыннікаў, чым да замежнікаў.

Што тычыцца «чужынцаў», то тут даследчыкі заўважылі цікавую заканамернасць: наша гатоўнасць дзяліцца расце разам з культурным падабенствам. Чым больш зразумелая нам культура іншага народа, тым лягчэй нам праявіць шчодрасць.

Таксама на вынікі паўплываў эканамічны стан краін. Жыхары багатых дзяржаў ахвотней дзяліліся з людзьмі з менш заможных рэгіёнаў. Самымі папулярнымі адрасатамі дапамогі сталі жыхары Ганы і Кеніі. У той жа час найменшую гатоўнасць дзяліцца людзі праяўлялі ў дачыненні да прадстаўнікоў сусветных лідараў — ЗША і Кітая.

Самым важным адкрыццём стала тое, як міждзяржаўныя адносіны ўплываюць на паводзіны звычайных грамадзян. Удзельнікі эксперыменту значна радзей дзяліліся з асобамі з тых краін, з якімі іх радзіма мае напружаныя адносіны цяпер або канфліктавала ў мінулым. Такім чынам, напружанне на дзяржаўным узроўні непасрэдна адлюстроўваецца і ў паводзінах асобных людзей.

Даследчыкі падкрэсліваюць: глабальныя выклікі — гэта не толькі інстытуцыянальныя або стратэгічныя праблемы, але і «псіхалагічныя праблемы каардынацыі» паміж людзьмі. Калі краіны падтрымліваюць добрыя адносіны, іх грамадзяне таксама больш ахвотна ідуць на супрацоўніцтва.

Адваротная сітуацыя можа мець сур’ёзныя наступствы. Калі людзі не гатовыя праяўляць прасацыяльнасць у адносінах да жыхароў «варожых» краін, гэта звужае магчымасці для палітычных манеўраў, зніжае грамадскую падтрымку міжнародных ініцыятыў і памяншае эфектыўнасць глабальных пагадненняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць