Спорт

«Анжы» распрадае гульцоў

Пасля матчу 4-га тура расійскай прэм’ер-лігі з «Растовам», у якім «Анжы» прайграў з лікам 0:1, ва ўладальніка махачкалінскага клуба Сулеймана Керымава [з’яўляецца таксама суўладальнікам «Уралкалія», які нядаўна заявіў пра «развод» з «Беларуськаліем» — НН]з’явіліся праблемы са здароўем.
Абдумваючы будучыню дагестанскай каманды на працягу некалькіх дзён, бізнэсмэн прыйшоў да высновы, што не варта ў далейшым марнаваць свае нервы і здароўе.
Керымаў вырашыў змяніць вектар развіцця клуба, які будзе арыентаваны не на зорак.
Ужо сёння афіцыйна будзе прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера каманды Гаджы Гаджыеў, які заменіць галандца Рэнэ Меленстэна.

Адзначым, што ўладальнік «Анжы» сабраў лідараў каманды і запэўніў, што ўсе яны будуць працаўладкаваны і атрымаюць належныя ім па кантракце сумы.

Пра тое, што Керымаў пакіне махачкалінскі клуб, у гэты момант гаворкі не ідзе.

Кошт вядучых футбалістаў «Анжы» па ацэнцы партала transfermarkt.de:

Віліян — 30 мільёнаў еўра

Самуэль Это’О — 22 мільёны еўра

Ігар Дзянісаў — 16 мільёнаў еўра

Ласіна Траарэ — 16 мільёнаў еўра

Аляксандр Какорын — 15 мільёнаў еўра

Ласана Дыяра — 14 мільёнаў еўра

Мубарак Бусуфа — 14 мільёнаў еўра

Крыстафер Самба — 11 мільёнаў еўра

Жусілей — 11 мільёнаў еўра

Юрый Жыркоў — 11 мільёнаў еўра

Уладзімір Габулаў — 6,5 мільёнаў еўра

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні5

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР16

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8

У Слаўгарадзе парывы ветру сёння дасягалі 104 км/г

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць