Эканоміка

Беларусы скардзяцца ў Нацбанк на ўмовы крэдытавання

Скаргі жыхароў Беларусі, што паступілі ў першым паўгоддзі 2013 года ў кантакт-цэнтр Нацыянальнага банка, часцей за ўсё датычыліся сферы крэдытавання, паведамілі ў галоўным банку краіны.

У прыватнасці, у студзені-чэрвенікантакт-цэнтрам Нацыянальнага банка было апрацавана 5.928 зваротаў (з іх 3.900 — звароты фізічных асоб, 2.028 — юрыдычных асоб).

У параўнанні з другім паўгоддзем 2012 года колькасць зваротаў у кантакт-цэнтр павялічылася на 13%.

Найболей папулярнымі тэмамі тэлефонных зваротаў былі:
асноўныя кірункі дзейнасці Нацыянальнага банка, звесткі пра яго, парадак арганізацыі працы са зваротамі грамадзян, пытанні, якія датычацца працы ўпраўлення «Крэдытны рэгістр» (па гэтай тэматыцы паступіла 2.797 зваротаў); аперацыі на наяўным валютным рынку, купля-продаж, у тым ліку рэдкіх відаў валют, выкарыстанне замежнай валюты ў разліках, атрыманне дазволаў па знешнегандлёвых аперацыях (753 звароты); узаемаадносіны паміж кліентам і банкам, пытанні адкрыцця рахункаў у банках, гарантыі вяртання ўкладаў, даванне льготных крэдытаў, парадак крэдытавання, змяненне ўмоў дагавора, паручыцельства (695 зваротаў); выкарыстанне плацежных інструментаў, парадак вядзення касавых аперацый, аперацыі з банкаўскай плацежнай карткай, асаблівасці, перавагі, недахопы банкаўскіх плацежных картак (580 зваротаў); аперацыі з каштоўнымі металамі і камянямі, пытанні куплі-продажу мерных зліткаў (340 зваротаў).

Па выніках штомесячнага аналізу ўваходных званкоў быў складзены пералік найболей актуальных скарг (прапаноў) грамадзян, якія паступаюць у кантакт-цэнтр Нацбанка. Найболей часта сустракаліся ў першым паўгоддзі 2013 года былі скаргі грамадзян на адрас банкаў, якія выдаюць неплацежаздольным непрацуючым сваякам крэдыты, якія потым даводзіцца пагашаць; скаргі на адмову банкаў у даванні крэдытаў па прычыне ўтворанай у перыяд дэвальвацыі пратэрміноўкі па раней атрыманых крэдытах (пагашанай падчас нармалізацыі сітуацыі на фінансавым рынку); скаргі на немагчымасць ажыццяўлення абмену купюр рэдкіх відаў валют (тэнге, балівары, манаты і інш.) і манет замежных дзяржаў (літы, латы і інш.); нараканні грамадзян пенсійнага ўзросту на парушэнне іх грамадзянскіх правоў у выпадку адмовы банкаў у даванні крэдытаў.

Вялікая доля званкоў юрыдычных асоб датычылася пытанняў удакладнення структуры Нацыянальнага банка, інфармацыі пра курсы валют, атрымання звестак па крэдытных гісторыях, парадку афармлення афіцыйных зваротаў, графіку прыёму кіраўнікоў.

Папулярнай тэмай у зваротах юрыдычных асоб з’яўляецца ажыццяўленне знешнегандлёвых і валютных аперацый (атрыманне дазволаў па знешнегандлёвых аперацыях, правядзенне авансавых плацяжоў на карысць нерэзідэнтаў, выкарыстанне замежнай валюты ў разліках). Гэтым пытанням былі прысвечаныя 26% ад усіх зваротаў юрыдычных асоб.

Кантакт-цэнтр Нацбанка быў уведзены ў эксплуатацыю 9 ліпеня 2012 года. Ён створаны ў мэтах аператыўнага давання даведачнай і кансультацыйнай інфармацыі фізічным і юрыдычным асобам, якія звярнуліся ў Нацбанк па тэлефоне.

Каментары

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала41

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы. За яе крыкі яе ж пакаралі арыштам4

У Індыі пры спробе бацькоў выратаваць 18‑гадовага сына ад суіцыду загінулі ўсе трое2

Правесці Аляксандра Мілінкевіча ў апошні шлях прыйшлі сотні беларусаў2

У Хабараўску знайшлі жывым вахтавіка з Мазыра1

Прэзідэнт Польшчы пасмяротна ўзнагародзіў Аляксандра Мілінкевіча 14

Паехаў на адпачынак з жонкай і дочкамі, але дадому не вярнуўся. У аварыі ў Грузіі загінуў 38‑гадовы мінчук Сяргей5

У беларускай вышэйшай лізе ўпершыню футбольны матч судзіла цалкам жаночая брыгада — гістарычная падзея10

Меган Маркл можа вярнуцца ў кіно: герцагіня вядзе перамовы пра здымкі ў «Джэнтльменах» Гая Рычы

Памятаеце генерала Яўсеева, які ўласнаручна разганяў пратэсты? Цяпер ён адказвае за фізкультуру ў Смалявічах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала41

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць