Грамадства33

Правесці Аляксандра Мілінкевіча ў апошні шлях прыйшлі сотні беларусаў

Сярод іх шмат палітыкаў і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі.

Сярод тых, хто прыйшоў на развітанне з палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам — дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, пісьменнік Уладзімір Арлоў, эканаміст Сяргей Чалы, прадстаўнікі BelPol Уладзімір Жыгар і Мацвей Купрэйчык, палітолаг і перакладчык Алесь Лагвінец, журналістка Валярына Кустава,унучка Станіслава Шушкевіча Стася Гліннік, сацыёлаг Андрэй Вардамацкі, палітык Аляксандр Дабравольскі, прадстаўнік Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў і палітолаг Рыгор Астапеня, юрыст і экс-кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка ды Алесь Міхалевіч. 

Развітацца прыйшлі Ксюша Жук і Арцём Лук’яненка з Naviband, а таксама рэдактар Nexta Сцяпан Пуціла.

Прыйшла на развітанне з Аляксандрам і ўдава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская. Яны доўга абдымаліся з жонкай палітыка Інай Кулей, добра разумеючы вагу стратаў адна адной.

На развітанні было і шмат былых палітвязняў. Сярод іх, акрамя Віктара Бабарыкі, блогер Саша Івулін, журналістка Ксенія Луцкіна, праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч, публіцыст і палітык Аляксандр Фядута, журналісты Вольга Лойка і Ігар Лосік, юрыст Ілля Салей.

Выказаць павагу патрыёту Беларусі, які ў тым ліку змагаўся за добрасуседства з Польшчай, прыйшлі і прадстаўнікі канцылярыі прэзідэнта Польшчы. Караль Наўроцкі перадаў спачуванні сям’і палітыка праз свайго дарадцу Лешэка Скібеля. Ён жа ад імя польскага прэзідэнта ўручыў Іне Кулей афіцэрскі крыж ордэна «За заслугі» перад Рэспублікай Польшчай. Спадара Мілінкевіча ўганаравалі гэтай узнагародай пасмяротна «за выбітныя заслугі ў дзейнасці на карысць палякаў у Беларусі, за дасягненні ў папулярызацыі дэмакратычных каштоўнасцяў, а таксама за заангажаванне ў будаванні грамадзянскай супольнасці».

Ля труны з целам палітыка расла гара вянкоў. Іх перадалі ў тым ліку прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, МЗС Польшчы, прадстаўнікі Варшаўскага ўніверсітэта і амбасадары РП у Беларусі розных год.

«Мы развітваемся з вялікім сынам беларускай зямлі. Мы развітваемся з чалавекам, які для вялікай часткі нашага народа беларускага стаў сімвалам непахіснай надзеі.

Ён паказаў нам, што за свабоду не змагаюцца з нянавісцю ў сэрцы. Ён паказаў, што зло перамагаецца дабром. І ў гэтым застаўся верным мудрасці Евангелля.

Яго любоў да чалавека і сваёй зямной Айчыны, любоў да роднай Гродненшчыны будуць прыкладам для ўсіх беларусаў», — прамовіў, стрымліваючы слёзы, у сваёй развітальнай малітве ксёндз Вячаслаў Барок.

Больш фота з развітання глядзіце ў нашым фотарэпартажы. 

Каментары3

  • Зрабіма, як ён зрабіў
    22.08.2026
    Будзьма беларусамі. У нашай мове, культурнай спадчыне, гістарычнай памяці й імкненьні да самавызначэньня як самастойная нацыя. Гэта ўшануе памяць Мілікевіча.
  • Давайте не будем
    23.08.2026
    Зрабіма, як ён зрабіў , с уважением отношусь к Милинкевича, голосовал за него и это единственный кандидат в президенты, который в последствии вел себя достойно. Но православный в костеле, награда от Польши это как знак куда Беларусь ведут "западники". В истории такое уже было и ничем хорошим не закончилось.
  • Зрабіма, як ён зрабіў
    23.08.2026
    Давайте не будем, Тое, што вы пішаце на іншаземнай імпарце з Масквы, а не на нашай роднай беларускай, паказвае, куды вядуць "усходнікі" — да дэнацыяналізацыі беларускага народу. А гэта ня добра для Беларусі. Савецкая настальгія ёсьць сьмерць. Расея нам ня сябар. І калі б у Польшчы хапіла прыстойнасьці ўшанаваць гэтага чалавека маральнага сумленьня, малайчына. Ці зробіць афіцыйны Менск тое ж самае для гэтага годнага патрыятычнага сына Беларусі, дзе карэнныя праваслаўныя й католікі мірна жывуць побач стагодзьдзямі?

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць