Свет44

У Індыі пры спробе бацькоў выратаваць 18‑гадовага сына ад суіцыду загінулі ўсе трое

Пасля сямейнай сваркі 18‑гадовы хлопец скочыў з абрыву. Бацькі ўпалі з ім, спрабуючы яго выратаваць, піша The Times of India.

У індыйскім горадзе Чхатрапаты-Самбхаджынагар 18‑гадовы хлопец загінуў пасля падзення ў глыбокі каменны кар’ер. Яго бацька таксама сарваўся ўніз, спрабуючы выратаваць сына, а маці скочыла следам.

Паводле відавочцаў, калі пасля сямейнай сваркі хлопец прыйшоў на вяршыню абрыву і стаў каля краю.

Неўзабаве туды прыбылі яго бацькі і мясцовыя жыхары, пазней — паліцыя і ратавальнікі. На працягу амаль трох гадзін яны спрабавалі пераканаць хлопца адысці ад небяспечнага месца. Ён некалькі разоў пагражаў скочыць і працягваў рухацца ўздоўж краю абрыву.

Ратавальнікі падрыхтавалі ўнізе страховачную сетку, а бацькі не спынялі спробаў адгаварыць сына.

Але хлопец раптам сарваўся і ўпаў у кар’ер. Бацька адразу паспрабаваў схапіць яго, аднак страціў раўнавагу і таксама ўпаў уніз.

Маці, якая стала сведкай падзення мужа і сына, праз некалькі імгненняў таксама кінулася ў кар’ер. 

Каментары4

  • UFO
    23.08.2026
    Скажу цынічна, але віна бацькоў, што яны выхавалі такога доўбня, які ў 18 год замест таго, каб працаваць, гатовы рызыкаваць жыццём за модныя цацкі альбо патрабаваць, каб яму іх нехта купіў.
  • .
    23.08.2026
    UFO, можа ён хацеў паступіць у ВНУ, а бацькі хацелі каб ён пасвіў кароў? Альбо можа закахаўся ў каго з іншай касты? Альбо хацеў вучыцца а не жаніцца, ці наадварот?
  • UFO
    24.08.2026
    ., Нішто, з пералічанага вамі, ня вартае таго, каб скакаць ў прорву.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх18

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка3

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць