Здарэнні66

У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы. За яе крыкі яе ж пакаралі арыштам

Суседка паскардзілася паліцыі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Суд у Санкт-Пецярбургу (Расія) прызнаў вінаватай беларуску Ірыну Глазунову ў дробным хуліганстве і прызначыў ёй адміністрацыйны арышт на двое сутак — за тое, што яна лаялася матам у пад'ездзе дома, калі засталася без вопраткі пасля сваркі з сужыцелем.

Здарэнне адбылося 21 студзеня 2025 года каля 19:00 у адным з дамоў Неўскага раёна Пецярбурга. Паводле матэрыялаў справы, сужыцель Глазуновай зачыніў дзверы кватэры і не пускаў яе назад. Жанчына засталася на лесвічнай пляцоўцы першага паверха ў адной толькі майцы — як яна патлумачыла суду, штаны яна парвала, пакуль знаходзілася ў пад'ездзе. Абураная, яна пачала выказвацца нецэнзурна.

На шум выйшла суседка В. Сцяпанава. Убачыўшы Глазунову без вопраткі, яна зрабіла ёй заўвагу, аднак тая не рэагавала і, наадварот, перагароджвала суседцы шлях, не даючы прайсці.

У гэты момант па двары праходзіў супрацоўнік паліцыі, да якога Сцяпанава і звярнулася па дапамогу. Беларуску затрымалі і даставілі ў аддзяленне паліцыі.

У судзе жанчына віну прызнала і паабяцала, што такое больш не паўторыцца. Суд прызначыў Глазуновай арышт на двое сутак, якія яна і прасядзела пад вартай да пасяджэння.

Каментары6

  • Filipp
    22.08.2026
    Гэта не канфлікт расіяніна і беларускі, а бабы і мужыка.

    "У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы."©

    Назва клікбэйт, бо ніжэй на пішуць пра яе штаны
    "як яна патлумачыла суду, штаны яна парвала, пакуль знаходзілася ў пад'ездзе."©
    Магла б яшчэ і майку парваць, тады б можна было б напісаць, выгнаў з кватэры голай?
  • Аб'ектыўная журналістыка
    22.08.2026
    Гэтая беларуска выглядае як сапраўдны падарунак, але аўтар артыкула ўсімі сіламі лепіць з яе нейкую ахвяру. І фота адпаведнае. Партнёр (які ад яе, відавочна, дастаткова наслухаўся яшчэ ў кватэры) выгнаў яе не толькі ў майцы, але і ў штанах, раз яна змагла іх потым парваць у пад'ездзе (што само па сабе паказчык, у якім яна была стане і што там вытварала). А "за яе крыкі яе ж" трэба было што? Не перашкаджаць ёй сваімі мацюкамі ставіць на вушы ўвесь пад'езд?
  • Жвір
    22.08.2026
    Пашчасьціла ёй, палкай не адлупцавалі.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць