Эканоміка33

Эксперты Сбербанка РФ указваюць на высокую верагоднасць новага валютнага крызісу ў Беларусі

Эксперты Сбербанка Расіі мяркуюць, што
верагоднасць узнікнення валютнага крызісу ў Беларусі цягам найбліжэйшых 12 месяцаў складае 59%. Пры гэтым да 2015 года гэта верагоднасць ацэньваецца імі ў 73%, гаворыцца ў аглядзе Цэнтра макраэканамічных даследаванняў (ЦМД) Сбербанка РФ.

Пры гэтым аналітыкі падкрэсліваюць, што наяўнае (па стане на канец другога квартала 2013 года) «параўнальна нізкае значэнне верагоднасці націску на беларускі рубель не сведчыць пра пазітыўную дынаміку фактараў разыкі, а з’яўляецца
вынікам раўнаважкай карэкціроўкі рэальнага курса беларускага рубля пры двухступеньчатай дэвальвацыі 2011 года». «Гэты эфект, паводле нашых ацэнак, практычна поўнасцю вычарпаны», — падкрэсліваецца ў аглядзе, які
тычыцца Украіны, Беларусі і Казахстана.

Паводле ацэнак расійскіх экспертаў, наяўны цыкл росту верагоднасці крызісу пачаўся ў 2012 годзе.

«Фундаментальныя прычыны ўсё тыя ж: урад, назіраючы хуткую дынаміку аднаўлення, напярэдадні парламенцкіх выбараў паспяшаўся вярнуцца да мяккай палітыкі, якая падрывае макраэканамічную стабільнасць і зводзіць на нішто выйгрышы ад дэвальвацыі.

З лютага па верасень 2012 года ЦБ Беларусі знізіў стаўку рэфінансавання з 45 да 30% (хаця інфляцыя ў верасні складала 38,7% гг). Але эканамічная актыўнасць працягвала запавольвацца. Рост ВУП склаў 1,5% г у 2012 годзе, у першым паўгоддзі 2013 года эканоміка ўзрасла на 1,4% гг. Прафіцыт рахунку наяўных аперацый, які існаваў у першым паўгоддзі 2012 года (у тым ліку дзякуючы экспарту „растваральнікаў“), у трэцім квартале 2012 г. зноў перайшоў у дэфіцыт (мінус 1 млрд. долараў) і дасягнуў дэфіцыту ў 2,4 млрд. долараў (17% ВУП) у першым квартале 2013 года, што зноў сур’ёзна узмацніла націск на валюту», — канстатуюць эканамісты.

Як паведамляў БелаПАН 2 верасня, спецыялісты Навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Міністэрства эканомікі Беларусі лічаць неабходным у кароткатэрміновым перыядзе правесці плаўную дэвальвацыю нацыянальнай валюты — з мэтай ліквідацыі наяўных дысбалансаў у эканоміцы.

Беларускія эксперты канстатуюць, што эканамічны рост у краіне
забяспечваецца за кошт унутранага попыту.

«Ва ўмовах пашырэння ўнутранага попыту пры сцісканні знешняга і запавольвання дынамікі ў асноўных галінах рэальнага сектара ў эканоміцы Беларусі зараз фарміруецца шэраг тэндэнцый, якія парушаюць макраэканамічную збалансаванасць», — мяркуюць спецыялісты НДЭІ Мінэканомікі, пазіцыя якіх адлюстравана ў жнівеньскім нумары «Экономического бюллетеня», што
выдаецца інстытутам.

Эканамісты зазначаюць, што «рост ад месяца да месяца дэфіцыту знешняга гандлю таварамі» пагаршае сітуацыю ў плацежным балансе. «Адставанне тэмпаў дэвальвацыі нацыянальнай валюты ад тэмпаў інфляцыі і ўмацаванне
беларускага рубля адмоўна адбіваецца на цэнавай канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі», — канстатуюць эксперты.

Апрача таго, мяркуюць у НДЭІ, павялічваецца адставанне тэмпаў росту вытворчасці ад дынамікі спажывання, што вядзе да павелічэння продажу імпартных тавараў.

У якасці яшчэ адной негатыўнай тэндэнцыі эксперты называюць рост заработнай платы, якая «істотна апярэджвае дынаміку прадукцыйнасці працы».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму4

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне8

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію17

Скандальныя катлеты з грузінскай крамы аказаліся сапраўды беларускімі. «Дзюбаў, лап і хвастоў» унутры не знайшлі5

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне14

У Баранавічах у снежні зацвіла шыпшына ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць