Культура33

Памёр перакладчык Норберт Рандаў

Славіст, перакладчык Быкава і Гарэцкага Норбэрт Рандаў сышоў з жыцьця 1 кастрычніка.

У часы Германскай дэмакратычнай рэспублікі Рандаў правёў тры гады – ў 1962 па 1965 – у зняволенні за «антыдзяржаўныя падбухторванні» і «дапамогу нелегальнай эміграцыі». Падчас ягонага зняволення сястра Рандаў, Гундула, выйшла замуж за беларуса Уладзіміра Чапегу.

Праз знаёмства са шваграм Рандаў зацікавіўся беларускай літаратурай – большасць перакладаў яны рабілі разам. Сярод іншага Рандаў перакладаў творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алеся Гаруна, Максіма Гарэцкага і Васіля Быкава зь якім быў асабіста знаёмы. Сярод знаёмых Рандаў былі і Уладзімір Караткевіч, Янка Брыль, Алесь Разанаў, Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў.

У 2003 годзе Рандаў дапамог у знаходцы ў нямецкім горадзе Гёрліц асобніка Бібліі Францішка Скарыны і пазней выступіў з навуковым дакладам з гэтай нагоды.

Яго пераклад аповесці Максіма Гарэцкага «Дзве душы», на які сышло шмат гадоў працы, дагэтуль не выдадзены. Нямецкі журналіст Інга Пэтц, які прачытаў гэты пераклад, кажа, што Рандаў называў «Дзве душы» ключавым творам беларускай літаратуры.

Пэтц кажа, што яму на ўсё жыццё запомніліся словы Рандаў: «Гэта скандал, што мы на Захадзе нагэтулькі сляпыя ў дачыненні да беларускай літаратуры, якая ёсць неад'емнай часткай еўрапейскай культурнай гісторыі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць