Улада

Вярхоўны суд адмовіў Руху «За Свабоду»

Раней Міністэрства юстыцыі адмовіла РПГА «Рух «За Свабоду»» ў рэгістрацыі на падставе таго, што «асобныя палажэньні статуту не адпавядаюць закону», а дзяржмыта аплачанае не ў рэспубліканскі, а ў мясцовы бюджэт.

Сёньня Вярхоўны Суд адмовіў пакуль не зарэгістраванаму руху «За Свабоду» ў скарзе на дзеяньні Мінюсту.

Нагадаем, раней Міністэрства юстыцыі адмовіла РПГА «Рух «За Свабоду»» ў рэгістрацыі на падставе таго, што «асобныя палажэньні статуту не адпавядаюць закону», а дзяржмыта аплачанае не ў рэспубліканскі, а ў мясцовы бюджэт. Сёньня Вярхоўны Суд «пацьвердзіў законнасьць рашэньня Мінюсту аб адмове ў рэгістрацыі». Дзяржмыта, аплачанае ў мясцовы бюджэт, паводле суду «ня мае прававога сэнсу».

Як заявіў намесьнік старшыні руху Юрась Губарэвіч, нягледзячы на бюракратычныя перашкоды, рух «За Свабоду» працягне працэдуру рэгістрацыі. Сёньня будуць пададзены дакументы на рэгістрацыю новага аб’яднаньня — ПАГА (праваабаронча-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня) «Рух “За Свабоду”», якое адрозьніваецца юрыдычным адрасам і складам стваральнікаў.

11 верасьня Мінюст вярнуў дакумэнты на рэгістрацыю абяднаньня без разгляду, сказаўшы, што «гэта тая самая арганізацыя».

Паводле слоў Губарэвіча, пры афармленьні дакумэнтаў на рэгістрацыю не было зроблена крытычных памылак, а сама працэдура афармленьня даволі цяжкая ня толькі з‑за блытаніны ў заканадаўстве, але і нежаданьня чыноўнікаў дапамагаць.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі14

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць