Эканоміка44

Сечын можа купіць дзяржаўную долю ў Мазырскім НПЗ

Прэзідэнт ААТ «Нафтавая кампанія «Раснафта» Ігар Сечын заявіў, што зацікаўлены ў куплі дзяржаўнай долі ў Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Аб гэтым ён паведаміў журналістам.

«Нам гэты актыў цікавы. Мы ўжо там прысутнічаем. Усё астатняе будзе залежаць ад умоў продажу. Будзем разглядаць», — цытуе Сечына агенцтва «Прайм».

Гэту заяву Сечын зрабіў праз шэсць дзён пасля таго як Дзяржаўны камітэт па маёмасці аб'явіў аб плануемым продажы на аўкцыёнах і конкурсах акцый больш чым 80 прадпрыемстваў і яшчэ некалькіх прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў, што належаць Рэспубліцы Беларусь. Сярод іншага, на продаж па конкурсе выстаўлена дзяржаўная доля ў ААТ «Мазырскі НПЗ» (42,76%) балансавым коштам па стане на 1 студзеня гэтага года 4,68 трлн. рублёў.

А месяцам раней, 11 верасня, у Мінску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Ігарам Сечыным.

Беларускі кіраўнік прапанаваў расійскай кампаніі пашырыць супрацоўніцтва з Беларуссю: «Мы вельмі зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з «Раснафтай» яшчэ і таму, што гэта — вялікая імперыя». Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што беларускі бок не хацеў бы абмежавацца толькі перапрацоўкай нафты і рэалізацыяй нафтапрадуктаў: «Такая імперыя мае патрэбу ў забеспячэнні, пачынаючы ад прадуктаў харчавання і заканчваючы тэхнікай. Таму мы будзем прасіць вас разгледзець пытанні, каб пры роўных магчымасцях мы мелі перавагу ў пастаўках той прадукцыі і тавараў, якія вам будуць патрэбныя для вытворчасці і забеспячэння функцыянавання кампаніі. Я прасіў урад, каб яны прапрацавалі такія кірункі супрацоўніцтва».

Лукашэнка таксама падзякаваў Сечыну за прынцыповасць, якую кіраўніцтва «Раснафты» праяўляе ў пытаннях абавязацельстваў расійскага боку па пастаўках нафты ў Беларусь.

Каментары4

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць