Кіно44

Супергероі амерыканскага серыялу «Ш.Ч.Ы.Т» – у еўрапейскай Беларусі

 

Еўрапейская архітэктура, шыльды крамаў – па-беларуску, паўсюль кветкі ды зеляніна, а па вуліцах шпацыруюць прывабныя мінакі.

Мару аб еўрапейскай Беларусі зрэалізавалі стваральнікі новага амерыканскага фантастычнага серыялу «Ш.Ч.Ы.Т» («S.H.I.E.L.D.»), паведамляе belsat.eu.

Дзеянне ўсёй чацвёртай серыі адбываецца ў Беларусі, якая выглядае як класічная еўрапейская краіна. Серыял, зняты на падставе коміксаў «Marvel», апавядае пра суперсакрэтнае агенцтва «Ш.Ч.Ы.Т», якое пераследуе злодзеяў са звышздольнасцямі.

Адна з гераінь серыі, былая агентка, крадзе брыльянты на шмат мільёнаў долараў, яе і спрабуюць выкрыць. Былую калегу, а цяпер злачынку, шукаюць у… Беларусі, у мястэчку Злода.

Суперагенты з суперсамалётам запытваюць ва ўладаў Беларусі дазвол на пасадку. Нумар гатэлю ў невядомым беларускім паселішчы, дзе праходзіць гешэфт зламысніцы, выглядае вельмі няблага.

На сцяне вісяць выявы з пейзажамі ды з царквою ў расейскім стылі. Беларусь у фантазіі аўтараў фільму выглядае па-еўрапейску, але, падаецца, героі лічаць яе глухаманню.

Дыялог герояў-суперагентаў:
– Злода! Я марыла тут пабываць з дзяцінства!
– У Злодзе? У Беларусі?!
– Ну, ты што! У Злодзе ж нарадзіўся нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў, хаця тэхнічна ён з Віцебску.

На еўрапейскіх вуліцах кіношнай Беларусі паўсюль вісяць чырвона-зялёныя сцягі. З жыхарамі агент Колсэн размаўляе па-расейску, але шыльды крамаў – на беларускай мове. Шаўроны ж ахоўнікаў сакрэтнага даследчага інстытуту – чамусьці з расейскім сцягам.

Падчас пошуку злачынкі агентка кажа: «У гэтым горадзе амаль няма электрычнасці, будзе нескладана знайсці загадкавую зладзейку…» Сакрэтны інстытут на Злоданшчыне выглядае абадрана, ахоўнікі (ці то паліцыянты) – суворыя, расейскамоўныя і са зброяй.

А інтэрнэт-юзэры, якія ўжо паспелі пабачыць новы амерыканскі твор, з гумарам абмяркоўваюць.

Pavel Arakelian: «Гляджу далей і люта рагачу, ведаючы ўлады Беларусі: пасля таго, як сакрэтныя агенты знойдуць брыльянты, іх, хутчэй за ўсё, чакае сустрэча з Мясніковічам, крыміналка з канфіскацыяй маёмасці, хатні арышт або нават расстрэл (на ўсялякі выпадак)… а што, нядаўна ж толькі з дрэваў злезлі:)».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Прызначаны новы кіраўнік Гомеля5

Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех14

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе14

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць