У ЗША патроілася колькасць выпадкаў масавага расстрэлу.
Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на Эрыка Холдэра, генеральнага пракурора ЗША.
Выступаючы на штогадовай Міжнароднай канферэнцыі начальнікаў паліцыі, Холдэр сказаў, што з 2000 па 2008 г. у краіне адбывалася ў сярэднім пяць масавых расстрэлаў у год. А толькі за першыя 10 месяцаў 2013 года ў ЗША адбылося 12 такіх інцыдэнтаў.
З 2009 па 2012 г. у ЗША падчас масавых расстрэлаў былі забітыя 207 чалавек.
Каментары